Старасты Воласці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Таны Шыра)

Старасты Воласці[1] (англ.: Thains of the Shire) — ганаровае спадчыннае званне сярод хобітаў Воласці ў легендарыуме Толкіна[en].

Тытул старасты быў устаноўлены ў 379 годзе паводле летазлічэння Воласці (1979 год Трэцяй Эпохі): пасля гібелі ў 1975 годзе апошняга караля Артэдайна[pl] Арведуі і канца Паўночнага Каралеўства[fr]. Стараста мусіў «выконваць абавязкі нябытнага караля»[2]hold the authority of the king»). У абавязкі старасты ўваходзіла скліканне народнага апалчэння і камандаванне ім, а таксама некаторыя судовыя функцыі. Нягледзячы на тое, што стараста лічыўся «намеснікам» караля ў Воласці, яго рэальная вага была нязначнай, ён амаль не ўплываў на жыццё ў краіне хобітаў.

Стараста быў кіраўніком валаснога веча, абвяшчаў валасныя зборы і ваяводзіў хобіцкім рушэннем, але паколькі веча і рушэнне склікаліся толькі ў надзвычайных выпадках, якія ўжо даўно не здараліся, то старастоўства ператварылася ў звычайную адзнаку пашаны[3].

Самым галоўным родам у Воласці здаўна былі Тукі, менавіта да іх (ад Старатураў) перайшла пасада старасты, якую з таго часу і займаў нязменна найстарэйшы Тук[3].

Пасля аднаўлення Паўночнага Каралеўства (у межах Уз’яднанага Каралеўства Арнара і Гондара[fr]) у 3019 годзе Трэцяй Эпохі (1419 год Воласці) пасада старасты засталася ў якасці каралеўскага прадстаўніка. У 1434 годзе стараста Перэгрын I быў прызначаны дарадцам Паўночнага Каралеўства.

Спіс старастаў Воласці[правіць | правіць зыходнік]

Стараста Даты жыцця Даты кіравання
1. Бука ? — ? 379 — ?
2-11. 10 невядомых старастаў з роду Старатукаў
12. Гарэндад ? — ? ? — 740
13. Ізумбрас I ? — ? 740 — ?
14-21. 8 невядомых старастаў з роду Тукаў
22. Ізенгрым II 1020 — 1122 1083 — 1122
23. Ізумбрас III 1066 — 1159 1122 — 1159
24. Ферумбрас II 1101 — 1201 1159 — 1201
25. Фортынбрас I 1145 — 1248 1201 — 1248
26. Геронтыус I 1190 — 1320 1248 — 1320
27. Ізенгрым III 1232 — 1330 1320 — 1330
28. Ізумбрас IV 1238 — 1339 1330 — 1339
29. Фортынбрас II 1278 — 1380 1339 — 1380
30. Ферумбрас III 1316 — 1415 1380 — 1415
31. Паладын II 1333 — 1434 1415 — 1434
32. Перэгрын I 1390 — пасля 1484 1434 — 1484
33. Фарамір I 1430 — ? 1484 — ?

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Варыянт стараста згодна з выданнем Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка / Пераклад з англійскай Ігара Кулікова. — Зомбкі: Выдавецтва «Янушкевіч», 2023. — 562 с. — ISBN 978-83-969297-6-1.
  2. Згодна з выданнем Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка / Пераклад з англійскай Ігара Кулікова. — Зомбкі: Выдавецтва «Янушкевіч», 2023. — 562 с. — ISBN 978-83-969297-6-1.
  3. а б Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка / Пераклад з англійскай Ігара Кулікова. — Зомбкі: Выдавецтва «Янушкевіч», 2023. — 562 с. — ISBN 978-83-969297-6-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Thain of the Shire на сайце «The Encyclopedia of Arda»
  • Thain на сайце «The Lord of the Rings Wiki»
  • Thain на сайце «Tolkien Gateway»