Ёжэф Сендзі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ёжэф Сендзі
Szendi József
Сцяг
Архібіскуп Веспрэма
3 верасня 1983 — 14 жніўня 1997
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Кардынал Ласла Пашкаі
Пераемнік: Дзьюла Марфі
 
Нараджэнне: 31 кастрычніка 1921(1921-10-31) (92 гады)
Секешфехервар, Венгрыя
Прыняцце свяшчэннага сану: 24 снежня 1944

Ёжэф Се́ндзі (венг.: Szendi József; 31 кастрычніка 1921) — венгерскі архібіскуп-эмерыт, які ўзначальваў з 1983 па 1997 года дыяцэзію, а пасля архідыяцэзію Веспрэма.

Нарадзіўся 31 кастрычніка 1921 года ў Секешфехервары. Пасвечаны ў святары 24 снежня 1944 года. У 1946 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэалогіі. Служыў у некалькіх прыходах, выкладаў у семінарыі.

5 красавіка 1982 года прызначаны апостальскім адміністратарам дыяцэзіі Веспрэма, 21 красавіка пасвечаны ў біскупы, як тытулярны біскуп Стэфаніяка (Stephaniacum). 3 верасня 1983 года быў прызначаны біскупам Веспрэма, пасля пераўтварэння веспрэмскай дыяцэзіі ў архідыяцэзію 31 мая 1993 года стаў яе першым архібіскупам. 14 жніўня 1997 года сышоў у адстаўку з пасады ардынарыя дыяцэзіі, яго пераемнікам стаў архібіскуп Дзьюла Марфі. У 2011 годзе ўзнагароджаны Ордэнам Заслуг.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
кардынал Ласла Пашкаі
Біскуп (архібіскуп) Веспрэма
3 верасня 198314 жніўня 1997
Пераемнік:
Дзьюла Марфі
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.