Ёзэф Ціса
| Ёзэф Ціса Jozef Tiso |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 26 кастрычніка 1939 — 4 красавіка 1945 | |||
| Папярэднік: | пасада заснавана | ||
| Пераемнік: | пасада скасавана | ||
|
|||
| 14 сакавіка — 17 кастрычніка 1939 | |||
| Папярэднік: | пасада заснавана | ||
| Пераемнік: | Войцех Тука | ||
| Нараджэнне: | 13 кастрычніка 1887 Біча, Аўстра-Венгрыя |
||
| Смерць: | 18 красавіка 1947 (59 гадоў) Браціслава, Чэхаславакія |
||
| Узнагароды: |
|
||
Ёзэф ЦІСА (славацк.: Jozef Tiso, 13 кастрычніка 1887, Біча — 18 красавіка 1947, Браціслава) — прэзідэнт Першай Славацкай рэспублікі; рыма-каталіцкі святар, член чэхаславацкага парламента. Пасля Другой сусветнай вайны быў абвінавачаны ў ваенных злачынствах і пакараны смерцю.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Лідар 1-й Славацкай рэспублікі [правіць]
У лютым 1939 нямецкія палітыкі сталі пераконваць славацкіх палітыкаў абвясціць незалежнасць Славакіі. 9 сакавіка 1939 года часткі чэхаславацкай арміі, верныя пражскім ўраду, занялі тэрыторыю Славакіі і адхілілі Ціса ад улады. 13 сакавіка 1939 Гітлер прыняў Ціса ў Берліне і фактычна прымусіў яго аб'явіць аб незалежнасці Славакіі пад патранатам Трэцяга рэйха. 14 сакавіка 1939 славацкі парламент абвясціў незалежнасць, а на наступны дзень нямецкія войскі акупавалі Чэхію. Ціса стаў прэм'ер-міністрам, а 26 кастрычніка 1939 г — прэзідэнтам.
3 лістапада 1941 Ціса наведаў акупаваны немцамі Кіеў. У выніку няўдалага замаху на Ціса быў знішчаны Успенскі сабор Кіева-Пячэрскай лаўры (Ціса пакінуў сабор на 1 гадзіну раней, чым разлічвалі дыверсанты). Знішчэнне сабора савецкая прапаганда доўгі час прыпісвала немцам.
Ціса спрабаваў быць умераным прэзідэнтам і часта канфліктаваў з адкрыта пранямецкім урадам Войцеха Тукі. Тым не менш, Ціса не хаваў свае антысеміцкія погляды і 15 мая 1942 года падпісаў закон аб дэпартацыі яўрэяў. Гэты закон дзейнічаў паўгады, і да 1944 года дэпартацыі не аднаўляліся. За 1942 з Славакіі было дэпартавана 57 628 яўрэяў; з іх, згодна з даступных дадзеных, выжылі толькі 280—800 чалавек.
Уцёкі і пакаранне смерцю [правіць]
У красавіку 1945 Ціса збег у Баварыю, дзе быў 6 чэрвеня 1945 года затрыманы амерыканскай арміяй і выдадзены Чэхаславакіі. Быў прысуджаны да павешання за дзяржаўную здраду. 18 красавіка 1947 г. прысуд быў прыведзены ў выкананне.
У Сеціве [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ёзэф Ціса
Літаратура [правіць]
- Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый / Пер. са славацкай. Браціслава — Мінск: ООО «Невский простор», С.-Пецярбург, 2006. — 328 с.
| Прэм’ер-міністры Славакіі | |
|---|---|
(1939 – 1945) |
Ёзэф Ціса (1939) · Войцех Тука (1939–1944) · Штэфан Ціса (1944–1945) |
| Уладзімір Меч'яр (1993—1994) · Іозеф Мораўчык (1994) · Уладзімір Меч'яр (1994—1998) · Мікулаш Дзурында (1998—2006) · Роберт Фіца (2006—2010) · Івета Радзічава (2010—2012) · Роберт Фіца (з 2012) | |
- Асобы
- Нарадзіліся 13 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1887 годзе
- Памерлі 18 красавіка
- Памерлі ў 1947 годзе
- Узнагароджаныя ордэнам германскага арла
- Прэм'ер-міністры Славакіі
- Капеланы
- Прэзідэнты Славакіі
- Каталіцкія святары
- Царкоўныя палітыкі
- Асобы на манетах
- Пакараныя прэзідэнты
- Павешаныя
- Лідары краін-удзельніц Другой сусветнай вайны
- Славацкі калабарацыянізм
- Першая Славацкая рэспубліка
- Постаці чэхаславацкай палітыкі