Ёнас Басанавічус
Ёнас Басанавічус (літ.: Jonas Basanavičius; нар. 23 лістапада 1851 г. у Ашкаболях, пам. 16 лютага 1927 г. у Вільні) — літоўскі доктар, першы галоўны рэдактар газеты «Аўшра», патрыярх літоўскага нацыянальнага Адраджэння, адзін з падпісантаў Акта незалежнасці Літвы.
Змест |
[правіць] Біяграфія
Ёнас Басанавічус нарадзіўся ў вёсцы Ашкаболі у Аўгустоўскай губерні, у Царстве Польскім. Пасля заканчэння гімназіі ў Марыямпалі вывучаў рускую філалогію, а пазней — медыцыну ў Маскоўскім універсітэце. З-за таго, што не мог знайсці працы ў Літве, у 1880 г. выехаў у Балгарыю, потым у 1882 г. у Прагу, дзе працягнуў медыцынскую адукацыю. У 1884 г. зноў пераехаў у Балгарыю, дзе ў 1891 г. атрымаў грамадзянства гэтай краіны. Увесь час браў ўдзел у справе адраджэння Літвы. У 1904 г. вярнуўся на радзіму. У 1905 годзе быў арганізатарам Вялікага літоўскага сейма ў Вільні (4 i 5 снежня 1905 г.). Падкрэсліваў права літоўцаў на існаванне, якое маюць і іншыя народы, а таксама на самастойнае вырашэнне свайго лёсу. Заахвочваў да клопату над літоўскай мовай. Аўшра пісала, што народ жыве да таго часу, пакуль жывая ягоная мова. У першым нумары выдання выкарыстаў лацінскі эпіграф: Homines historiarum ignorari sunt pueri (Людзі, якія не ведаюць гісторыі, застаюцца дзяцьмі).
Басанавічус змяніў літоўскі правапіс: на старонках рэдагаванай ім газеты ён замяніў польскія «sz» і «cz» чэшскімі «š» i «č».
Быў адным з падпісантаў Акту незалежнасці Літвы у 1918 г. пасля гэтага стала стаў жыць у Вільні.
Памёр у віленскай бальніцы ад пнеўманіі, пахаваны на могілках Роса. З-за значэння Ё. Басанавічуса ў гісторыі літоўскага нацыянальнага адраджэння і супадзення даты яго смерці з днём аднаўлення літоўскай дзяржаўнасці (16 лютага 1918) г. у савецкія часы ля магілы ў гадаваіны смерці і дні памінання памерлых дэманстратыўна адзначалася памяць па ім, у той жа час адзначалася забароненая дата 16 лютага. Імя Басанавічуса нададзена вуліцам у гарадах Літвы і Балгарыі. Ён адлюстраваны на банкноце ў 50 літаў, а таксама на срэбнай манеце ў 5 літаў, выпушчанай у 1936 годзе.
[правіць] Навуковая і публіцыстычная дзейнасць
.
Друкаваўся з 1885 г. Публікаваў працы і артыкулы, прысвечаныя гісторыі літоўцаў, археалогіі, этнаграфіі, гісторыі культуры, асобным галінам мовазнаўства, літоўскаму фальклёру. Выдаваў матэрыялы да біяграфій літоўскіх пісьменнікаў, іх успаміны, эпісталярную спадчыну, а таксама зборнікі літоўскага фальклёра.
Працаваў у шматлікіх літоўскіх перыядычных выданнях («Вільняўс жынёс», «Вільціс» і інш.), таксама ў балгарскіх газетах і літоўскай газеце на польскай мове «Litwa», у рускіх і нямецкіх навуковых выданнях. Карыстаўся псеўданімамі і крыптанімамі A. B., Bassianis, Birsztonas, J. Sapalius і інш.
[правіць] Творы
- Apie senovės Lietuvos pylis. Tilžė, 1891.
- Etnologiškos smulkmenos. Tilžė, 1893.
- Lietuviszkai-trakiszkos studijos. Šenandoras, 1898.
- Apie trakų prygų tautystę ir jų atsikėlimą Lietuvon. Vilnius, 1921.
- Iš Trakų ir lietuvių mytologijos smulkmenos. Vilnius, 1921.
[правіць] Перавыданні твораў
- Rinktiniai raštai («Выбраныя творы»). Vilnius: Vaga, 1970.
[правіць] Крыніцы
- Piotr Łossowski: Po tej i tamtej stronie Niemna, Czytelnik, Warszawa 1985, ISBN 83-07-01289-9
- Piotr Łossowski: Polska – Litwa: ostatnie sto lat, Oskar, Warszawa, 1991, ISBN 83-85239-06-5
| Гэта пачатак артыкулу пра пісьменнікаў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |