Ёран Валенберг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ёран Валенберг
Göran Wahlenberg
Göran Wahlenberg with medal.jpg
шведскі батанік
Дата нараджэння: 1 кастрычніка 1780({{padleft:1780|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:1|2|0}})
Месца нараджэння: Кропа, Вермланд
Дата смерці: 22 сакавіка 1851({{padleft:1851|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:22|2|0}}) (70 гады)
Месца смерці: Упсала
Сістэматык жывой прыроды
Band 1x200px.png
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Wahlenb.».
Спіс такіх таксонаў на сайте IPNI

Яшчэ ўжывалася абазначэнне: Wahl.

Ёран (Георг) Ва́ленбе́рг (шведск.: Göran Wáhlenbérg; 1 кастрычніка 1780, Кропа, Вермланд, — 22 сакавіка 1851, Упсала) — шведскі батанік.

З 1792 года вывучаў ва Упсальскім універсітэце прыродазнаўчыя навукі; у 1801 годзе атрымаў месца пры прыродазнаўчым музеі ва Упсале, падарожнічаў з батанічнаю мэтай па Скандынавіі, Швейцарыі і Карпатам.

З 1826 года — прафесар батанікі ва ўніверсітэце ва Упсале.

У гонар Ёрана Валенберга названы род прыгожаквітнеючых раслін з сямейства Званочкавыя — Wahlenbergia Schrad. ex Roth, 1821 (Валенбергія).

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Geographisk och Economisk Beskrifning on Kemi Lappmark» (Стакгольм, 1804)(шведск.) 
  • «Kamtschadalische Laub- und Lebemosse» (Берлін, 1811)(ням.) 
  • «Flora lapponica» (Берлін, 1812)(лац.) 
  • «De climate et vegetatione Helvetiae septentrionalis» (Цюрых, 1813)(лац.) 
  • «Flora Carpatorum» (Гётынген, 1814)(лац.) 
  • «Flora Upsaliensis» (Упсала, 1820)(лац.) 
  • «Flora suecica» (Упсала, 1824—1826, 2 тома; другое выданне 1831—1833)(лац.) 
Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).