Ёіціра Намбу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ёіціра Намбу
яп.: 南部 陽一郎
Дата нараджэння 18 студзеня 1921(1921-01-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 ліпеня 2015(2015-07-05)[3][4][…] (94 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік-тэарэтык, прафесар, фізік, даследчык
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук[d] (1952)
Альма-матар
Вядомыя вучні Bindu A. Bambah[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ёіціра Намбу (яп. 南部 阳 一郎; 18 студзеня 1921, Токіа - 5 ліпеня 2015, Таёнака, прэфектура Осака, Японія) — японскі і амерыканскі фізік-тэарэтык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2008) за адкрыццё механізму спантаннага парушэння сіметрыі ў субатамнай фізіцы. З’яўляўся членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1973), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 18 студзеня 1921 года ў Токіа.

У 1942 годзе скончыў Такійскі ўніверсітэт, дзе працаваў у перыяд 1945—1949. З 1949 па 1971 займаў пасаду прафесара Осакскага ўніверсітэта, а з 1971 года — у Інстытуце ядзерных даследаванняў імя Э. Фермі Чыкагскага ўніверсітэта.

Памёр 5 ліпеня 2015 года.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы Намбу прысвечаны пытанням квантавай электрадынамікі, фізікі элементарных часціц, квантавай тэорыі поля, тэорыі рассейвання, статыстыкі крышталёў, тэорыі звышправоднасці. У 1951 годзе незалежна ад іншых навукоўцаў ён прапанаваў ідэю асацыятыўнага нараджэння дзіўных часціц. У 1957 ён прадказаў існаванне вектарнага амега-мезона і атрымаў суадносіны, названыя «кросінг-сіметрыяй». У 1960 годзе ім была вылучана ідэя спантаннага парушэння сіметрыі, а таксама гіпотэза частковага захавання слабога аксіяльна току адронаў. Праз год Намбу прыклаў канцэпцыю спарвання да задачы вызначэння спектру мас элементарных часціц. У 1964 годзе ён даў агульны матэматычны доказ тэарэмы Голдстоўна, а таксама ўвёў у фізіку новы квантавы лік, які атрымаў назву «колер». У наступным годзе разам з М. Ханам яму ўдалося стварыць схему моцных узаемадзеянняў, заснаваную на трох трыплетах кваркаў з цэлалікавымі зарадамі (так званая мадэль Хана — Намбу). На аснове гэтай мадэлі Намбу увёў каляровае ўзаемадзеянне, тым самым заклаўшы асновы квантавай хромадынамікі.

Зноскі

  1. а б http://www.britannica.com/EBchecked/topic/402205/Yoichiro-Nambu
  2. http://www.nndb.com/people/827/000177296/
  3. Yoichiro Nambu // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Yoichiro Nambu // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. http://news.bbc.co.uk/2/hi/7656538.stm
  6. NNDB — 2002.