Другі Нікейскі сабор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з ІІ Нікейскі сабор)
Дата 787
Прызнаецца Каталіцтва, Праваслаўе
Папярэдні Сабор (Каталіцтва) Трэці Канстанцінопальскі сабор
(Праваслаўе) Трульскі сабор
Наступны Сабор Чацвёрты Канстанцінопальскі сабор
Скліканы Канстанцінам VI і Ірынай
Пад старшынствам Тарасія і легатаў Адрыяна I
Колькасць прысутных 350
Абмеркаваныя тэмы Іканаборства
Дакументы і заявы пацверджанне шанавання абразоў
Храналагічны спіс Сусветных сабораў

Другі Нікейскі Сабор (таксама вядомы як Сёмы Сусветны Сабор) быў скліканы ў 787 годзе ў горадзе Нікеі пры імператрыцы Ірыне (удаве імператара Льва Хазара) і складаўся з 367 епіскапаў, якія прадстаўлялі галоўным чынам усходнюю частку царквы, і легатаў Папы Рымскага.

Сёмы Сусветны Сабор
(абраз XVII стагоддзя, Новадзявочы манастыр)

Сабор быў скліканы супраць іканаборства, якое ўзнікла за 60 гадоў да Сабору, пры візантыйскім імператары Льве Ісаўры, які, жадаючы ліквідаваць перашкоды да мірнага суседства з мусульманамі,[1] лічыў неабходным скасаваць шанаванне абразоў. Гэта плынь працягвала існаваць і пры сыне яго Канстанціне Капраніме і ўнуку Льве Хазары.

У Праваслаўнай царкве памяць святых айцоў Сёмага Сусветнага сабору здзяйсняецца ў нядзелю, якая прыпадае на канец 1-й дэкады ці пачатак 2-й дэкады кастрычніка (па юліянскаму календару).

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Сабор не змог спыніць рух іканаборцаў. Гэта было зроблена толькі на Канстанцінопальскім саборы 843 года пры імператрыцы Феадоры. У адзначэнне канчатковай перамогі над іканаборцамі і ўсімі ерэтыкамі было ўсталявана свята Урачыстасці Праваслаўя, якое і дагэтуль святкуецца ў Праваслаўнай Царкве ў першую нядзелю Вялікага посту.

Зноскі

  1. Карташев А. В. Вселенские соборы. Клин, 2004. С. 577.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Concilium Universale Nicaenum Secundum. Concilium actiones I—III, ed. Erich Lambertz (Acta Conciliorum Oecumenicorum, ser. 2, vol. 3). Berlin, New York 2008. ISBN 978-3-11-0190002-1 (англ.)
  • Gibbon, Edward. The Decline and Fall of the Roman Empire. New York: Random House Inc., 1995. ISBN 0-679-60148-1 (англ.)
  • Ostrogorsky, George. History of the Byzantine State. New Brunswick: Rutgers University Press, 1969. ISBN 0-8135-0599-2 (англ.)