Іаакімаўскі летапіс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

«Іаакімаўскі летапіс»: летапіс, складзены на паўночных землях Маскоўскай дзяржавы пры патрыярху Іаакіме (1674—1690), калі той быў яшчэ наўгародскім мітрапалітам. Раней лічылася, напрыклад, В. Тацішчавым, што летапіс быў складзены першым наўгародскім епіскапам Іаакімам Карсунянінам (жыў на Русі ў 991—1030).

Летапіс не захаваўся і вядомы з выпісак, зробленых В. Тацішчавым для «Гісторыі Расіі». Пазнейшымі даследаваннямі высветлена, што матэрыялы гэтага летапісу, якія тычацца ранняй гісторыі Русі, не заслугоўваюць даверу. Большая частка тэксту — кампіляцыя расійскіх і замежных звестак з далучанымі да іх літаратурнымі, часта безумоўна фантастычнымі, «дапаўненнямі», якія тычацца 16 ці 17 ст. Лічацца негістарычнымі, легендарнымі і апісаныя ў ім постаці Вадзіма Храбрага, Ефанды або звесткі пра паўстанне наўгародскай знаці супраць варажскага князя і пад.


Літ.:
  • Данилевский И. И. Древняя Русь глазами современников и потомков (IX-XII вв.); Курс лекций: Учебное пособие для студентов вузов. — М.: Аспект Пресс, 1998. — 399 с. ISBN 5-7567-0219-9