Іаан Беззямельны
| Іаан (Джон) Беззямельны John Lackland |
||||
|
||||
|---|---|---|---|---|
| з 6 красавіка 1199 | ||||
| Каранацыя: | 27 мая 1199 | |||
| Папярэднік: | Рычард I | |||
| Пераемнік: | Генрых III | |||
| Нараджэнне: | 24 снежня 1167 Оксфард |
|||
| Смерць: | 19 кастрычніка 1216 (48 гадоў) Ньюарк-он-Трэнт, Лінкальншыр |
|||
| Пахаваны: | Вустэрскі сабор, Вустэр | |||
| Дынастыя: | Плантагенеты | |||
| Бацька: | Генрых II | |||
| Маці: | Элеанора Аквітанская | |||
| Жонка: | 1-я: Ізабела дэ Клер 2-я: Ізабела Ангулемская |
|||
| Дзеці: | Ад 2-га шлюбу: сыны: Генрых III, Рычард дочкі: Жанна, Ізабела, Элеанора Ад палюбоўніц: сыны: Рычард, Олівер, Джэфры, Іаан, Генрых, Осберт, Эд, Барталамью, Філіп дочкі: Іаана, Мацільда, Ізабела |
|||
Іаан (Джон) Беззямельны (англ.: John Lackland; 24 снежня 1167, Оксфард - 19 кастрычніка 1216, Ньюарк) — кароль Англіі (з 1199) і герцаг Аквітаніі з дынастыі Плантагенетаў, малодшы (пяты) сын Генрыха II і Элеаноры Аквітанскай.
Яго праўленне лічыцца адным з самых катастрафічных за ўсю гісторыю Англіі — яно пачалося з заваёвы Нармандыі французскім каралём Філіпам II Аўгустам і скончылася грамадзянскай вайной, амаль зрынулай яго з трона (за свае паразы ён атрымаў яшчэ адну мянушку «Мяккі Меч», Softsword). У 1213 годзе ён прызнаў Англію васалам рымскага папы, каб скончыць разлад з каталіцкай царквой, а ў 1215 годзе паўсталыя бароны прымусілі яго падпісаць Вялікую хартыю вольнасцяў, за што Іаан найбольш за ўсё і стаў вядомы. Некаторыя гісторыкі лічаць, што кіраванне Іаана было не лепш і не горш за валадаранне Рычарда I і Генрыха III. Тым не менш, рэпутацыя Іаана такая, што з тых часоў ніводны англійскі манарх не называў сваіх нашчадкаў гэтым імем (яно пасля стала лічыцца нешчаслівым таксама ў кіруючых дынастыях Шатландыі і Францыі).
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі [правіць]
- Kings of England 1154-1485 (Anjou) (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 11 ліпеня 2011.
|
|
|
|---|---|
| Да нармандскага заваявання |
Альфрэд Вялікі • Эдуард Старэйшы • Этэльстан • Эдмунд I • Эдрэд • Эдвіг • Эдгар • Эдуард Пакутнік • Этэльрэд II • Свен Вілабароды*† • Эдмунд II • Кнуд Вялікі*† • Гаральд I • Хардэкнуд* • Эдуард Спавяданнік • Гаральд II Годвінсан • Эдгар Этэлінг |
| Нармандская дынастыя | |
| Плантагенеты |
Мацільда • Генрых II • Рычард I • Іаан Беззямельны • Генрых III • Эдуард I • Эдуард II • Эдуард III • Рычард II • |
| Цюдоры |
Генрых VII • Генрых VIII‡ • Эдуард VI‡ • Джэйн Грэй‡ • Марыя I‡ • Елізавета I‡ |
| Сцюарты | |
| * манарх Даніі • † манарх Нарвегіі • ‡ манарх Ірландыі • § манарх Шатландыі • ¶ Штатгальтар Нідэрландаў | |