Іаан Дамаскін
Іаан ДАМАСКІН (~675, Дамаск — ~753) — багаслоў, філосаф і паэт, адзін з так званых айцоў царквы.
Нарадзіўся ў знатнай арабскай сям'і хрысціянскага веравызнання. Атрымаў рознабаковую энцыклапедычную адукацыю. Спачатку, відаць, быў прыбліжаным халіфа, потым стаў манахам. Выступіў вядучым ідэйным кіраўніком г.зв. іконапаклоннікаў, абаронцам буйнога манастырскага землеўладання, адстойваў тэзіс аб перавазе духоўнай улады над свецкай, быў завяршальнікам і сістэматызатарам грэчаскай патрыстыкі. Імкнучыся ўпарадкаваць сучасныя яму навукі пад эгідай царквы на аснове Арыстоцелевай логікі, заклаў асновы схаластычнага метаду сярэднявечнай тэалогіі. Яго пяру належаць шматлікія творы філасофскага і багаслоўскага характару, сярод якіх галоўным была «Крыніца ведаў» (~742) — своеасаблівая энцыклапедыя філасофскіх і багаслоўскіх звестак, якія аказалі вялікі ўплыў на фарміраванне сярэдневяковай схаластыкі. Традыцыя праваслаўнай кніжнасці прыпісвае яму аўтарства трактата аб «Осьми честий слова». Яму ж прыпісваецца аўтарства трактату «Граматыка славянскай мовы»[1]. Яго творы ў скарочаным выглядзе і перакладах былі пашыраны ў Заходняй Еўропе, у славянскіх краінах і на Русі. У гісторыю літаратуры Іаан Дамаскін увайшоў як славуты паэт-гімнограф. У літургічнай лірыцы ён ускладніў архітэктоніку канона, дапоўніў яе акравершамі і ператварыў яе ў структуру, якая глыбока ўздзейнічала на ўяўленне чытача і слухача прадуманасцю і стройнасцю.[2]
Зноскі
- ↑ Выдавалася, м.інш., у друкарні Мамонічаў (1586).
- ↑ Скарына Ф.: Творы… С. 182.
Літаратура [правіць]
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.182. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іаан Дамаскін
| Патрыстыка | |
|---|---|
|
і апалагеты |
|
| Грэчаская патрыстыка |
Арыген †каля. 254 • Еўсевій Памфіл †каля. 340 • Антоній Вялікі †356 • Яфрэм Сірын †373 • Афанасій Вялікі †373 • Васіль Вялікі †379 • Кірыл Іерусалімскі †386 • Рыгор Багаслоў †389 • Макарый Вялікі †391 • Рыгор Ніскі †каля. 394 • Епіфаній Кіпрскі †403 • Іаан Златавуст †407 • Феадор Мапсуестыйскі †каля. 428 • Кірыл Александрыйскі †444 • Псеўда-Дзіянісій Арэапагіт †да 532 • Максім Спавяданнік †662 • Іаан Дамаскін †753 |
| Лацінская патрыстыка |
Тэртуліян †каля. 225 • Кіпрыян †258 • Іларый †367 • Амвросій †397 • |
| Усходняя патрыстыка |
Феадор Мапсуестыйскі †428 • Феадарыт Кірскі †457 • Севір Антыяхійскі †538 |