Іаан I Дука

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Іаан I Дука
Ιωάννης Α' Δούκας
Кіраўнік Фесаліі
1268 — 3 лістапада 1289
Папярэднік: Міхаіл II Камнін Дука
Пераемнік: Канстанцін I Дука
 
Нараджэнне: каля 1240
Смерць: 3 лістапада 1289({{padleft:1289|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:3|2|0}})
Род: Камніны Дукі
Бацька: Міхаіл II Камнін Дука
Жонка: Гіпамона
Дзеці: Міхаіл Камнін
Канстанцін I Дука
Феадор Ангел

Іаан I Дука Камнін (грэч.: Ιωάννης Α' Δούκας; каля 1240 — 3 лістапада 1289) — кіраўнік Фесаліі ў 12681289 гадах, севастакратар, пазашлюбны сын эпірскага цара Міхаіла II Камніна Дукі (12301268).

Пры бацьку кіраваў Фесаліяй і Новымі Патрамі. Быў жанаты на дачцы свайго саюзніка Тарона, правадыра влахаў у Фесаліі. У 1259 годзе ўдзельнічаў у бітве каля Пелагоніі на баку нікейскіх войскаў супраць рыцараў ахейскага князя Вільгельма II Вілардуэна, але пасля пачатку вайны бацькі з Нікейскай імперыяй перайшоў на яго бок.

У 1268 годзе, пасля смерці Міхаіла II, Іаан атрымаў у спадчыну Фесалію і ўладанні ў Цэнтральнай Грэцыі, якімі стаў кіраваў з горада Новыя Патры, размешчанага на поўдні Фесаліі.

Адносіны з Візантыяй[правіць | правіць зыходнік]

У 1272 годзе Іаан I Дука заключыў саюз з Візантыйскай імперыяй, які ён замацаваў дынастычным шлюбам сваёй дачкі з пляменнікам Міхаіла VIII Палеалога. У гэтым жа годзе атрымаў ад візантыйскага імператара тытул севастакратара.

Тым не менш Іаан заставаўся палітычным супернікам Візантыі і Канстанцінопаль двойчы няўдала (у 1273 і 1275 гадах) пасылаў войскі ў Фесалію для ўціхамірвання ненадзейнага саюзніка.

Іаан падтрымліваў намеры Карла Анжуйскага, караля Неапаля і Сіцыліі, па аднаўленні Лацінскай імперыі. Быў саюзнікам Эпіра, Сербіі і Балгарыі ў барацьбе супраць Візантыі. Іаан быў заўзятым праціўнікам Ліёнскай уніі. У 1277 годзе ён склікаў сінод у Фесаліі, на якім праціўнікі уніі, высланыя з Візантыі, адлучылі ад Царквы візантыйскага імператара і канстанцінопальскага патрыярха Іаана XI Века. У гэтым жа годзе Візантыя распачала трэці (за час кіравання Іаана) наступ на Фесалію. У бітве каля Фарсала войскі Іаана прымусілі візантыйцаў адступіць. Неўзабаве ў Фесалію ўварваліся дробныя атрады Нагайскай арды, у той час саюзнікаў Візантыі. Не ўступаючы ў буйныя бітвы з войскамі Іаана яны проста разрабавалі яго ўладанні.

У 1282 годзе, пасля смерці Міхаіла VIII, яго пераемнік імператар Андронік II Палеалог, які таксама быў праціўнікам Ліёнскай уніі, пайшоў на збліжэнне з Фесаліяй. Аднак гэтага не адбылося. Нікіфар I Дука Эпірскі (брат Іаана па бацьку) і яго жонка Ганна (пляменніца імператара Міхаіла VIII) запрасілі да сябе сына Іаана Міхаіла для жаніцьбы на іх дачцы. Але па прыбыцці ў Эпір Міхаіл быў схоплены і адпраўлены пад аховай у Канстанцінопаль. Іаан, вырашыўшы адпомсціць брату за вераломны ўчынак, пачаў вайну супраць Візантыі і Эпіра. Захапіўшы некалькі прыбярэжных крэпасцей у Эпіры ў 1289 годзе, Іаан памёр.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Кіраўнікі Фесаліі