Іаан VI Кантакузін
| Іаан VI Кантакузін Ιωάννης ΣΤ΄ Καντακουζηνός |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 1347 — 1354 | |||
| Суправіцелі: | Іаан V (1347 — 1354), Матфей (1353 — 1354) |
||
| Папярэднік: | Іаан V | ||
| Пераемнік: | Іаан V | ||
| Нараджэнне: | каля 1293 Канстанцінопаль |
||
| Смерць: | 15 чэрвеня 1383 Містра |
||
| Жонка: | Ірына Асень | ||
Іаан VI Кантакузін (грэч. Ιωάννης ΣΤ΄ Καντακουζηνός; каля 1293, Канстанцінопаль — 15 чэрвеня 1383, Містра) — імператар Візантыйскай імперыі ў 1347-1354 гадах.
Пра Андроніку III Палеалогу галоўнакамандуючы імператарскімі войскамі. З 1341 года рэгент пры непаўналетнім Іаане IV Палеалогу, узначаліў паўстанне супраць яго і ў кастрычніку 1341 года абвешчаны імператарам. У 1347 годзе з дапамогай туркаў захапіў Канстанцінопаль, зрабіў Іаана V суправіцелем і выдаў замуж за яго сваю дачку. У 1349 годзе задушыў паўстанне зілотаў. На працягу свайго праўлення вёў беспаспяховыя войны, у выніку якіх заходнія вобласці імперыі захапілі сербы, усходнія — туркі, на астравах панавалі генуэзцы і венецыянцы. Усеагульная незадаволенасць яго ўнутранай і знешняй палітыкай прымусіла адрачыся ад трона (1354) і прыняць пострыг. У манастыры напісаў "Гісторыю" (ахоплівае падзеі 1320-1356), каштоўную багатым фактычным матэрыялам.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
- Donald M. Nicol. The Reluctant Emperor: A Biography of John Cantacuzene, Byzantine Emperor and Monk, c. 1295—1383. Cambridge, 2002.
Спасылкі [правіць]
- John VI Cantacuzenus (англ.) . Энцыклапедыя Брытаніка. Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2012. Праверана 25 сакавіка 2010.
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1293 годзе
- Нарадзіліся ў Канстанцінопалі, Візантыйская імперыя
- Памерлі 15 чэрвеня
- Памерлі ў 1383 годзе
- Памерлі ў Візантыйскай імперыі
- Імператары візантыйскія
- Дынастыя Кантакузінаў
- Праваслаўныя манахі
- Постаці старажытнагрэчаскай гістарыяграфіі
- Постаці візантыйскай гістарыяграфіі
- Постаці гістарыяграфіі XIV стагоддзя
- Дэспаты Марэі