Іаган Баптыст Крамер
| Іаган Баптыст Крамер ням.: Johann-Baptist Cramer |
|
| Дата нараджэння | |
|---|---|
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці |
16 красавіка 1858 (87 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Краіна | |
| Прафесіі | |
| Інструменты | |
| Жанры | |
Іаган Баптыст Крамер (ням.: Johann-Baptist Cramer; 24 лютага 1771, Мангейм — 16 красавіка 1858, Лондан) — брытанскі піяніст і кампазітар германскага паходжання.
У 1782—1784 гг. вучыўся ў Муцыа Клеменці. У далейшым жыў пераважна ў Англіі. З яго твораў (адных санат налічваецца да 105) асабліва цікавыя эцюды. У 1846 выдадзена яго школа для вывучэння гульні на фартэпіяна. Пісаў таксама канцэрты для фартэпіяна і аркестра, дуэты для фартэпіяна і арфы, квінтэт і мноства дробных твораў. Як піяніст-віртуоз, Крамер славіўся выдатным па разнастайнасці тушэ.
У 1824 г. разам з кампаньёнамі заснаваў фірму Cramer & Co., Пад рознымі назвамі, так ці інакш выкарыстоўвалі яго імя, вытворцы фартэпіяна і выдаўцы музычнай літаратуры на працягу 140 гадоў (у 1964 г. паглынутая Kemble & Co.).
Літаратура[правіць]
- Іаган Баптыст Крамер // БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.446-447
Спасылкі[правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра піяніста. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула пра кампазітараў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіту
- Нарадзіліся 24 лютага
- Нарадзіліся ў 1771 годзе
- Нарадзіліся ў Мангейме
- Памерлі 16 красавіка
- Памерлі ў 1858 годзе
- Памерлі ў Лондане
- Піяністы паводле алфавіту
- Піяністы Вялікабрытаніі
- Піяністы XVIII стагоддзя
- Піяністы XIX стагоддзя
- Кампазітары паводле алфавіту
- Кампазітары Вялікабрытаніі
- Кампазітары XVIII стагоддзя
- Кампазітары XIX стагоддзя
- Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
- Пачаткі артыкулаў пра піяністаў
- Акадэмічныя музыканты Вялікабрытаніі