Іаган Бугенхаген

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Іаган Бугенхаген
Johannes Bugenhagen
Johannes-Bugenhagen-2.jpg
Дата нараджэння: 24 чэрвеня 1485
Месца нараджэння: Волін, Памеранія, Свяшчэнная Рымская імперыя
Дата смерці: 20 красавіка 1558(1558-04-20) (72 гады)
Месца смерці: Вітэнберг, Саксонія, Свяшчэнная Рымская імперыя
Грамадзянства: немец
Род дзейнасці: прапаведнік, тэолаг
Бацька: Герхард Бугенхаген
Жонка: Вальпурга Бугенхаген
Дзеці: Іаган, Марта, Сара
Лагатып ВікіСховішча Іаган Бугенхаген на Вікісховішчы

Іаган Бугенхаген (ням.: Johannes Bugenhagen; 24 чэрвеня 1485, Волін, Свяшчэнная Рымская імперыя20 красавіка, 1558, Вітэнберг, Свяшчэнная Рымская імперыя) — нямецкі прапаведнік, дзеяч Рэфармацыі, тэолаг, паслядоўнік і паплечнік Марціна Лютэра. Іаган з поспехам прасоўваў Рэфармацыю Памеранію і Данію. Сярод яго асноўных дасягненняў маюцца арганізацыя лютэранскіх цэркваў у Паўночнай Германіі і Скандынавіі. Мае мянушку «другі апостал Поўначы».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1485 годзе ў памеранскім горадзе Волін. З 1502 года вывучаў багаслоўе і гуманітарныя навукі ў Грайфсвальдзе і ўжо ў 1503 годзе быў прызначаны рэктарам школы ў Трэптаве. Паводле даручэння герцага Багуслава X напісаў першую гісторыю Памераніі на лацінскай мове.

Вітэнберг[правіць | правіць зыходнік]

У Вітэнбергу Бугенхаген стаў пастарам прыходу[1] і сябрам Марціна Лютэра[2]. Ён быў членам каманды Лютэра, якая здзейсніла пераклад Бібліі з лацінскай на нямецкую мову, а таксама прымаў удзел у дыскусах паводле рэформ Ульрыха Цвінглі[2]. У 1523 годзе, дзякуючы сваім лекцыям, быў запрошаны ва ўніверсітэт Вітэнберга. Такім чынам Бугенхаген стаў адным з самых уплывовых рэфарматараў у горадзе.

17 сакавіка 1533 года Іаган атрымаў званне доктара багаслоўя ва ўніверсітэце Вітэнберга, дзякуючы падтрымцы з боку Марціна Лютэра[1].

Рэфармацыйная праца[правіць | правіць зыходнік]

Галоўным унёскам Бугенхагена лічыцца тое, што ён з вялікім поспехам усталяваў царкоўныя парадкі ў шэрагу гарадоў, такіх як Браўншвейг, Гамбург, Любек, Брэмен, Гётынген, Аснабрук і іншых. У 1534 годзе Бугенхаген правёў Рэфармацыю ў Памераніі, а ў 1537 годзе адправіўся з той жа мэтай у Данію, дзе таксама працаваў над аднаўленнем універсітэта Капенгагена і стаў у ім першым рэктарам і выкладчыкам багаслоўя. У 1542 годзе Іаган увёў тыя ж царкоўныя парадкі ў Шлезвіг-Гольштэйне, а ў 1543 годзе наведаў цэрквы ў Хільдэсхайме і Браўншвейгу.

Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці Лютэра ў 1546 годзе, Бугенхаген клапаціўся аб яго ўдаве і дзецях. Бугенхаген памёр у Вітэнбергу ў 1558 годзе і быў пахаваны ў царкве Святой Марыі.

Шаблон:Лютэранства

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Nieden, Marcel Die Erfindung des Theologen. Wittenberger Anweisungen zum Theologiestudium im Zeitalter von Reformation und Konfessionalisierung — Mohr Siebeck Verlag, 2006. — ISBN 3-16-148878-4.
  • Kaufmann, Thomas Reformatoren — Vandenhoeck & Ruprecht, 1998. — ISBN 3-525-34004-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.