Іаган Генрых Песталоці
Іаган Генрых Песталоці[1] (ням.: Johann Heinrich Pestalozzi, 12 студзеня 1746, Цюрых, Швейцарыя — 17 лютага 1827, Бруг) — швейцарскі педагог, адзін з заснавальнікаў дыдактыкі пачатковага навучання.
Змест |
Біяграфічныя звесткі [правіць]
Скончыў 2 курсы калегіума Каралінум. У 1774—80 узначальваў «Установу для бедных у Найхафе», у 1798—99 — прытулак для сірот у Станцы, у 1800—04 — інстытуты ў Бургдорфе і ў 1805—25 у Івердоне.
Аўтар шматлікіх педагагічных і літаратурных твораў, у т.л. «Лінгард і Гертруда» (1781—87), «Як Гертруда вучыць сваіх дзяцей» (1801), «Пісьмо да сябра пра знаходжанне ў Станцы» (1799), трактата «Лебядзіная песня» (1826) і інш.
Канцэпцыя навучання і выхавання [правіць]
У сваім светапоглядзе спалучаў ідэі французскіх асветнікаў, у асноўным Ж.-Ж. Русо, з тэорыямі нямецкіх філосафаў Г. Лейбніца, І. Канта, І. Г. Фіхтэ і інш.
Паводле Песталоці, выхаванне павінна быць прыродазгодным (улічваць прыроду дзіцяці і закладзеныя ў ім задаткі). Важнай задачай выхавання лічыў развіццё ў дзяцей высокіх маральных пачуццяў, фарміраванне маральнай свадомасці і перакананняў. Навучанне імкнуўся будаваць на псіхалагічнай аснове (пачуццёвым пазнанні), выкладаў ідэю развіццёвага навучання (К. Ушынскі назваў яе «вялікім адкрыццём Песталоці»). Сфармуляваў дыдактычныя прынцыпы паслядоўнасці ў навучанні, адстойваў прынцып сістэматычнасці, вялікае значэнне надаваў нагляднасці. Прыхільнік злучэння навучання і працоўнай актыўнасці.
Яго ідэі паўплывалі на развіццё дыдактыкі і педагогікі.
Творы [правіць]
- "Споведзь",
- "Вольны час пустэльніка" (1780),
- "Лінгард і Гертруда" (1781-87),
- "Пісьмо да сябра пра знаходжанне ў Станцы" (1799),
- "Як Гертруда вучыць сваіх дзяцей" (1801),
- "Памятная запіска аб семінарыі ў кантоне Во" (1806),
- "Лебядзіная песня" (1826).
Ушанаванне памяці [правіць]
- У гонар Песталоці названая Дзіцячая вёска Песталоці (Троген, Швейцарыя).
- Да 100-годдзя з дня смерці Песталоці Фрыдрыхам-Вільгельмам Хернляйнам быў створаны памятны медаль.
Зноскі
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Іаган Генрых Песталоці ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.12., Мн., 2001, С.329.
У Сеціве [правіць]