Іаган Георг Гаман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Іаган Георг Гаман
Johann Georg Hamann
Hamann.jpg
Дата нараджэння:

27 жніўня 1730({{padleft:1730|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:27|2|0}})

Месца нараджэння:

Кёнігсберг

Дата смерці:

21 чэрвеня 1788({{padleft:1788|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:21|2|0}}) (57 гадоў)

Месца смерці:

Мюнстэр

Іаган Георг ГАМАН (ням.: Johann Georg Hamann; 27 жніўня 1730, Кёнігсберг21 чэрвеня 1788, Мюнстэр) — нямецкі філосаф-ірацыяналіст, крытык, пісьменніх; ідэолаг літаратурнага руху "Бура і націск".

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаўшы ў Кёнігсбергу грунтоўную філалагічную адукацыю, Гаман працаваў хатнім настаўнікам у Рызе, а затым адправіўся ў Лондан. Ён вёў бязладнае жыццё, змарнаваў свае і чужыя справы і запаў у глыбокае засмучэнне, з якога быў выведзены чытаннем Бібліі і раптоўным «прасвятленнем», якое напаткала яго ў Лондане. Другую палову свайго жыцця Гаман правёў у сваім родным горадзе, спачатку на службе, потым у адстаўцы, жывучы на сродкі аднаго са сваіх прыхільнікаў.

Карэспандэнт Канта і Гердэра, Гаман ніколі не выкладаў сістэматычна сваіх думак, і амаль усе яго творы складаюцца з дробных артыкулаў, нататак і палемічных выхадак пад эпатажнымі загалоўкамі і дзіўнымі псеўданімамі: Паўночны Чараўнік, Экс-Мандарын і інш.

Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]

Гаман прадстаўляў разам з Гердэрам і Якобі рэакцыю супраць школьнага рацыяналізму і дагматызму ў імя вольнага рэлігійнага пачуцця і жывой веры.

Яго «Сібіліны лісткі» (выд. 1819) выкладэены ў форме аракульскіх выслоўяў. У фрагментах «Славутыя думкі Сакрата» (1759) і «Аблокі» (1761) адстойваў прынцыпы веры і непасрэднага пачуцця як асноўныя пры спасціжэнні рэчаіснасці. Лічыў мастацтва вынікам геніяльнай інтуіцыі (фрагмент «Кішэнная эстэтыка», 1761). Крытыкуючы рацыяналізм асветнікаў, у прыватнасці філасофію І. Канта («Метакрытыка пра пурызм розуму», 1784, выд. 1800), развіваў ідэі містычна афарбаванай інтуітывісцкай дыялекгыкі. Абсалютызаваў інтуітыўны момант у творчасці і пазнанні (канцэпцыя «непасрэдных ведаў»).

Паводле І. Г. Гамана, розум (развага) індывідуальны, гістарычны, сітуатыўны; не існуе ўсеагульнага «цвярозага розуму» асветніцкай філасофіі, як і кантаўскага «чыстага розуму»; мова — «першы і апошні орган і крытэрый розуму», звязанасць якога з мовай вызначае межы розуму. Яго ўяўленні пра мову, творчасць генія, спрадвечнасць паэзіі зрабілі ўплыў на нямецкую філасофска-эстэтычную думку (І. Г. Гердэр, літаратурны рух «Буры і націску», І. В. Гётэ).

За афарыстычны адрывісты і цьмяны стыль, падобны на прароцтвы, Гаман празваны Гётэ «паўночным магам».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сініла Г. Гаман // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997. С.10