Іаган Крыстаф Фрыдрых Гутсмутс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іаган Крыстаф Фрыдрых Гутсмутс
Дата нараджэння 9 жніўня 1759(1759-08-09)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 мая 1839(1839-05-21)[1] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці пісьменнік-дакументаліст, настаўнік, географ, гімнаст, педагог
Навуковая сфера physical education[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іаган Крыстаф Фрыдрых Гутсмутс (ням.: Johann Christoph Friedrich GutsMuths; 9 жніўня 1759, Кведлінбург — 21 мая 1839, Ібенхайн) — нямецкі педагог. Вывучаў тэалогію ва ўніверсітэце Хале.

Пераважна Гутсмутс вядомы як адзін з заснавальнікаў (разам з Фрыдрыхам Людвігам Янам) германскай фізкультурнай педагогікі. Яго кніга «Гімнастыка для моладзі» (ням. Gymnastik für die Jugend; 1793) была першым нямецкім гімнастычны дапаможнікам. Акрамя таго, Гутсмутсу належыць падручнік па плаванні (ням. Kleines Lehrbuch der Schwimmkunst; 1798) і навучальны дапаможнік па гульнявых відах спорту пад назвай «Гульні для практыкаванняў і адпачынку цела і духу» (ням. Spiele zur Übung und Erholung des Körpers und Geistes; 1796), у якім, у прыватнасці, утрымліваецца першае апісанне правілаў гульні ў бейсбол.

Зноскі