Іаган Рэгіямантан
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Іаган РЭГІЯМАНТАН (1436 — 1476), нямецкі астраном.
У сваёй вядомай кнізе «Астранамічныя табліцы з 1475 па 1506 г.» (Нюрнберг, 1474) вызначыў месцазнаходжанні Сонца, Месяца, планет, паказаў месяцавы зацьменні на перыяд 1475—1530. Кніга не раз перавыдавалася (Венецыя, 1481, 1484, 1492; Аўгсбург, 1488, 1492 і інш.), ёю карысталіся Калумб, Васка да Гама, іншыя мараплаўцы.
