Іаган Штраус, бацька
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Іаган Штраус | |
Іаган Штраус I |
|
| Асноўная інфармацыя | |
|---|---|
| Поўнае імя |
ням.: Johann Strauß |
| Дата нараджэння | |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці |
25 верасня 1849 (45 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Прафесія |
скрыпач, кампазітар, дырыжор |
Іаган Штраус (бацька) (ням. Johann Strauß, 14 сакавіка 1804, Вена - 25 верасня 1849, Вена) — аўстрыйскі кампазітар, скрыпач і дырыжор. Родапачынальнік музычнай дынастыі Штраусаў. Трое яго сыноў - Іаган, Ёзэф і Эдуард - таксама сталі вядомымі кампазітарамі. Спадчына кампазітара налічвае 251 твораў (з іх 152 вальсы). Гэта спадчына была беражліва захавана яго сынам Іаганам Штраусам-малодшым і выдадзена ў 1889 годзе ў Лейпцыгу.
Працы [правіць]
Некаторыя з напісаных ім твораў:
- Вальсы (152): Жыццё — гэта танец (Das Leben ein Tanz), Вальс галубак (Taüberl-Walzer), Вальс Венскай душы (Wiener-Gemüths-Walzer), Песня Дуная (Donau-Lieder), Дэманы (Mephistos Hollenrufe), Тальёні-вальс (Taglioni-Walzer), Вальс Баядэрак (Bajaderen-Walzer), Электрычныя іскры (Elektrische Funken), Збавіцель ад усіх клопатаў (SorgenBrecher), Венскі вальс (Der Wiener Walzer).
- Полькі (14) і Галопы (29): Галоп уздыхаў (Seufzer-Galopp), Галоп-Качуча (Cachuca-Galopp), Індыйскі галоп (Indianer-Galopp), Полька-Катэнька (Kathinka-Polka).
- Кадрылі (34): Кадрыля Венскага карнавала (Wiener-Carnevals-Quadrille), Юбілейная кадрыля (Jubel-Quadrille), Кадрыля Муз (Musen-Quadrille).
- Маршы (16): Трыўмфальны Аўстрыйскі марш (Triumph-Marsch Österreichischer), Парадны марш (Defilir-Marsch), Марш Радэцкага (Radetzky-Marsch).
Гл. таксама [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іаган Штраус, бацька
Іаган Штраус, бацька на «Радаводзе». Дрэва продкаў і нашчадкаў