Іаган Штумф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іаган Штумф
Дата нараджэння 23 красавіка 1500
Месца нараджэння
Дата смерці 1577[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, багаслоў, пісьменнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іаган Штумф (15001578) — швейцарскі гісторык і тапограф.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Брухзалі. Атрымліваў адукацыю ў Страсбургу і Гайдэльбергу. У 1520 годзе стаў святаром ці капеланам ордэна Гаспітальераў. У 1521 годзе быў пасланы ў прэцэпторыю гэтага ордэна ў Фрайбургу-ім-Брайзгау. Пасвечаны ў духоўны сан у Базелі, у 1522 годзе быў пастаўлены на чале прэцэпторыі ў горадзе Бубікан (на поўначы ад Раперсвіля). Неўзабаве Штумф пераходзіць на бок пратэстантаў.

У 1529 годзе ўзяў шлюб з першай з яго чатырох жонак, дачкой Генрыха Брэнвальда, які напісаў працу па швейцарскай гісторыі і заахвоціў свайго зяця звярнуцца да гістарычнай навукі. Штумф зрабіў шырокія даследаванні ў галіне гістарыяграфіі і здзейсніў некалькі падарожжаў, шлях аднаго з якіх, у 1544 годзе, пралягаў ад Энгельберга да швейцарскага кантона Вале і з’яўляўся адным з самых важных даследчыцкіх паходаў Штумфа. Гэтае падарожжа адлюстравалася ў захаваўшымся дагэтуль дзённіку гісторыка.

Швейцарскі рэгіён каля Цюрыха

Плён усіх яго прац быў апублікаваны ў 1548 годзе ў Цюрыху ў агромністым 934-старонкавым фаліянце (са шматлікімі файнымі гравюрамі на дрэве, гербамі, мапамі і г.д.) пад назвай «Gemeiner loblicher Eydgnoschafft Stetten, Landen und Voelckeren Chronick wirdiger thaaten Beschreybung».

Перайшоўшы ў пратэстантызм, Штумф заахвоціў да гэтага і большасць сваіх вернікаў, пра якіх ён працягваў клапаціцца ўжо ў якасці пратэстанцкага пастара ў Бубікане. З 1543 па 1561 гады быў пастарам у муніцыпальнай частцы Штутгарта Стайнгайме. Пасля 1561 адышоў ад спраў і пераехаў у Цюрых, дзе жыў да сваёй смерці ў 1576 годзе.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 сакавіка 2015.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]