Іаган Якаб Гекель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іаган Якаб Гекель
ням.: Johann Jakob Heckel
Дата нараджэння 23 студзеня 1790(1790-01-23)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 сакавіка 1857(1857-03-01)[1] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці заолаг, энтамолаг, іхтыолаг
Навуковая сфера заалогія, іхтыялогія
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іаган Якаб Гекель (ням.: Johann Jakob Heckel; 23 студзеня 1790, Мангейм — 1 сакавіка 1857, Вена) — нямецкі заолаг і іхтыёлаг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаўшы адукацыю па сельскай гаспадарцы, Гекель прысвяціў сябе прыродазнаўчым навукам, а дакладней батаніцы і арніталогіі. Лічыўся выдатным ілюстратарам і таксідэрмістам.

Супрацоўнічаў з іншымі выдатнымі іхтыёлагамі свайго часу.

Вядомасць атрымала работа Гекеля над калекцыяй цыхлід свайго калегі Іагана Натэрара, якую той сабраў пад час паездак па Бразіліі. Адзін з відаў цыхлідаў — Acarichthys heckeli — атрымаў назву ў гонар Гекеля.

Памёр у 67-гадовым узросце ад інфекцыі, атрыманай, магчыма, пад час працы над шкілетам кіта.

Навуковая праца[правіць | правіць зыходнік]

  • Heckel/Kner: Die Süßwasserfische der österreichischen Monarchie, 1858

Зноскі

  1. а б в Dr. Constant v. Wurzbach Heckel, Johann Jacob // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 8. — S. 184.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Matthias Svojtka, Luitfried Salvini-Plawen & Ernst Mikschi (2009): Biographischer Abriss zu Johann Jakob Heckel (1790—1857).- Österreichs Fischerei 62 (11/12): 285—288

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]