Іасафат, цар іўдзейскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Іасафат (іўр.: יְהוֹשָׁפָט), цар іўдзейскі, сын і пераемнік Асы.

Узышоў на прастол у 35-гадовым узросце, унаследаваў добрыя якасці свайго бацькі і валадарыў 25 гадоў. Для захавання мірнага жыцця ў краіне ўмацоўваў гарады і размяшчаў войскі ўздоўж межаў. Доўгі мір стварыў умовы для папаўнення скабру. Філістымляне плацілі яму даніну. Ва ўсіх падуладных гарадах Іасафат заснаваў суды, а ў сваёй сталіцы Іерусаліме вышэйшы суд са свяшчэннікаў левітаў пад наглядам першасвяшчэнніка і аднаго свецкага саноўніка, якія павінны былі сачыць, каб у судах не было месца хабарніцтву і несправядлівасці[1] .

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.145. ISBN 5-343-00151-3..

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.145. ISBN 5-343-00151-3.