Іасія, цар іудзейскі
| Цары іудзейскія |
|---|
|
Саул • Давыд • Саламон • Раваам |
Іасія, Асія (іўр.: יֹאשִׁיָּהוּ) — паводле біблейскіх звестак, сын і пераемнік Амона, цар іудзейскі, які стаў царом пасля смерці бацькі, калі яму было толькі 8 гадоў. Дасягнуўшы свайго паўналецця, праявіў сябе заўзятым ворагам паганскага ідалапаклонства. Рашуча разбураў паганскія капішчы і ахвярнікі, знішчаў ідалаў і куміраў. Будучы абаронцам рэлігійнай чысціні, ён паспяхова знішчаў сляды паганства не толькі на тэрыторыі свайго Іудзейскага царства, але і на землях, падуладных Ізраільскаму царству. У бітве з егіпцянамі на 31-м годзе свайго валадарства Іасія атрымаў смяротную рану, ад якой памёр, і быў пахаваны ў Іерусаліме. Яго смерць аплакаў Ерамія ў сваёй жалобнай песні.[1]
Зноскі
- ↑ Скарына Ф.: Творы... С. 172.
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.172. ISBN 5-343-00151-3.

