Іасія, цар іўдзейскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Іасія, Асія (іўр.: יֹאשִׁיָּהוּ) — паводле біблейскіх звестак, сын і пераемнік Амона, цар іўдзейскі, які стаў царом пасля смерці бацькі, калі яму было толькі 8 гадоў. Дасягнуўшы свайго паўналецця, праявіў сябе заўзятым ворагам паганскага ідалапаклонства. Рашуча разбураў паганскія капішчы і ахвярнікі, знішчаў ідалаў і куміраў. Будучы абаронцам рэлігійнай чысціні, ён паспяхова знішчаў сляды паганства не толькі на тэрыторыі свайго Іўдзейскага царства, але і на землях, падуладных Ізраільскаму царству. У бітве з егіпцянамі на 31-м годзе свайго валадарства Іасія атрымаў смяротную рану, ад якой памёр, і быў пахаваны ў Іерусаліме. Яго смерць аплакаў Ерамія ў сваёй жалобнай песні[1].

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.172. ISBN 5-343-00151-3..

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.172. ISBN 5-343-00151-3.