Іахім Храптовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Яўхім Храптовіч
Яўхім Храптовіч
POL COA Odrowąż.svg
Герб «Адрованж»
Канцлер вялікі літоўскі
1793 — 1795
Папярэднік: Аляксандр Міхал Сапега
Пераемнік: пасада скасаваная
Падканцлер літоўскі
1773 — 1791
Папярэднік: Антоні Пшаздзецкі
Пераемнік: Казімір Плятэр
Сакратар вялікі літоўскі
1764 — 1773
Папярэднік: пасада ўтворана
Пераемнік: Андрэй Агінскі
 
Нараджэнне: 4 студзеня 1729({{padleft:1729|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:4|2|0}})
Смерць: 4 сакавіка 1812({{padleft:1812|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:4|2|0}}) (83 гады)
Варшава
Род: Храптовічы
Бацька: Марцыян Храптовіч
Маці: Рэгіна з Войнаў
Жонка: Канстанцыя з Пшаздзецкіх
Дзеці: Ірэнэюш Храптовіч, Адам Храптовіч

Яўхім (Іахім Ігнацы Юзаф) ХРАПТОВІЧ (4 студзеня 1729, маёнт. Ясянец Наваградскага павета — 4 сакавіка 1812) — грамадскі і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Прадстаўнік роду Храптовічаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і Марцыяна Храптовіча і Рэгіны Вайнянкі. Пачатковую адукацыю атрымаў дома пад кіраўніцтвам «дарэктара», ксяндза Адама Хмялёўскага, у спадчынным маёнтку бацькі Шчорсы Наваградскага павета. Потым вучыўся ў Віленскай акадэміі (2 гады), у розных навучальных установах Брунсберга ў Заходняй Прусіі (3 гады), Нясвіжа (1 год) і зноў Вільні (1 год).

Пасля атрымання вышэйшай адукацыі і кароткага тэрміна службы ў войску займае пасады наваградскага стольніка, г.зн. маршалка соймікаў Наваградскага павета (1752); дэпутата Галоўнага трыбуналу ВКЛ ад Горадзенскага павета (1753); пасла ад Наваградскага і іншых паветаў на соймы Рэчы Паспалітай. Маршалка Наваградскага ваяводства канфедэрацыі ВКЛ (1764), маршалка Галоўнага трыбуналу ВКЛ (1765) і інш.

24 снежня 1764 г. пасля каранацыі апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1732—1798). Храптовіч прызначаны на ўведзеную пасаду вялікага сакратара ВКЛ. 8 мая наступнага года ў ліку першых адзначаны новай узнагародай Рэчы Паспалітай — ордэнам Станіслава.

11 снежня 1766 г. у Варшаве Яўхім Храптовіч узяў шлюб з Канстанцыяй Пшаздзецкай, дачкой падканцлера літоўскага Антонія Тадэвуша Пшаздзецкага. Пасля шлюбу, падчас абвастрэння ўнутрыпалітычных супярэчнасцей у Рэчы Паспалітай, асабліва ў гады дзейнасці Барскай канфедэрацыі (1768—1772), Храптовіч дзяржаўнымі справамі не займаўся. У 1769—1772 г. знаходзіўся па-за межамі краіны. Па вяртанні ў Варшаву пачынае рэалізоўваць прагрэсіўныя ідэі ў сваёй рознабаковай дзяржаўнай і прыватнай дзейнасці.

26 кастрычніка 1773 г. Я. Храптовіч прызначаецца падканцлерам літоўскім. 21 ліпеня 1773 г. папа Клемент XIV сваёй булай скасаваў ордэн Таварыства Ісуса. Я. Храптовіч разам з іншымі прапанаваў маёмасць езуітаў у Рэчы Паспалітай перадаць у фонд развіцця адукацыі. 14 кастрычніка 1773 г. сойм зацвердзіў праект стварэння Адукацыйнай камісіі. Паводле сваіх функцый яна была першым у свеце міністэрствам адукацыі. Храптовіч быў прызначаны камісарам дэпартаменту Віленскай акадэміі і школаў ВКЛ. За дваццаць гадоў існавання (1773—1793) дэпартамент пад яго кіраўніцтвам дамогся значных поспехаў найперш у павелічэнні колькасці школаў розных узроўняў і наданні навучанню свецкага характару.

На Чатырохгадовым сойме (1788—1792) Я. Храптовіч прапанаваў шэраг праектаў дзеля вырашэння некаторых актуальных праблем. У прыватнасці, у 1788 г., каб спыніць шматлікія судовыя працэсы па межавых канфліктах, унёс прапанову абмежаваць усе вёскі, стварыць планы апошніх і перанесці іх на розныя карты краіны. Гэты праект быў ухвалены ў 1791 г., але выкананне адклалася да 1793 г. Але трэці падзел Рэчы Паспалітай пахаваў гэты праект.

Апошняя высокая дзяржаўная пасада, на якую 14 чэрвеня 1793 г. Я. Храптовіча прызначыла рэакцыйная Таргавіцкая канфедэрацыя (1792—1793), — пасада канцлера ВКЛ. Але складаныя палітычныя абставіны, сталы ўзрост, дрэннае здароўе і інш. вымусілі яго скласці канцлерскія паўнамоцтвы. Такім чынам, Я. Храптовіч стаў апошнім канцлерам ВКЛ. Тым не менш, заслугі перад дзяржавай былі адзначаны каралём польскім і вялікім князем літоўскім Станіславам Аўгустам Панятоўскім: 7 верасня 1793 г. ён узнагароджаны ордэнам Белага Арла.

Перад пачаткам трагічнага Гродзенскага сойму (17 чэрвеня 1793 г.) Я. Храптовіч паехаў на лячэнне ў Карлсбад у Аўстрыі. Вярнуўшыся ў сакавіку 1795 г. на радзіму, канчаткова пасяліўся ў Варшаве, адышоў ад дзяржаўных спраў і захапіўся літаратурнай і навуковай працай.

Шчорсаўскі палац у 1894 годзе

Менавіта ў прыватнай дзейнасці Храптовіча найбольш яскрава выявіліся яго выдатныя здольнасці і энцыклапедычныя веды. Засвоіўшы прагрэсіўныя заходнееўрапейскія ідэі і досвед, амаль адразу пасля смерці бацькі (1766) і атрымання спадчынных маёнткаў пачаў упарадкоўваць сваю сельскую рэзідэнцыю — сядзібу Шчорсы — галоўны адміністрацыйна-гаспадарчы цэнтр усіх маёнткаў, а таксама рэарганізоўваць панскую гаспадарку ў фальварках і асабліва сістэму карыстання зямлёй сялянамі.

Памёр граф Яўхім Літавор Храптовіч на 84-м годзе 4 сакавіка 1812 г. Пахаваны ў Варшаве ў касцёле капуцынаў.

Паэтычная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісаў вершы на польскай мове.

На памежжы барока і Асветніцтва ўзнік беларускамоўны віншавальны верш Іахіма Храптовіча «Всем многі век в новой хаці», напісаны ў пачатку 1740-х гадоў на Наваградчыне ў сувязі з канкрэтнай падзеяй — уваходзінамі ў новую хату дзеда і бабулі маладога паэта. У віншаванні паэтызуецца дом, у якім сабраліся госці на ўваходзіны:

"
Палац гойны, в нім прыгожо,
Паўберано всюды гожо,
Где пойдеш, напасеш очы,
Гледеўбысь аж до цёмнай ночы,
Пачавшы од світа.
В сені вхожу, поглядаю,
Где Паном чолом біці маю,
I вхожу в тые покое,
Где з гостмі Панове двое,
А з німі дружына.
"

Класіцысцкія каноны яшчэ не цалкам запаланілі аўтара, не адгарадзілі яго ад гутарковай мовы. Побач з тым у вершы ўжо няма і празмернай экзальтаванасці, рэлігійнасці, характэрных для аналагічных барочных твораў. І. Храптовіч славіць дзеда і бабулю за зямныя дабрачыннасці, зычыць ім зямных даброт.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]