Іаяс, цар іўдзейскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Цар Іаяс на выяве Promptuarii Iconum Insigniorum, 1553

Іаяс (іўрыт: יְהֹואָשׁ - "Іегова дае спакой"; грэч.: Ιωας; лац.: Joas) — восьмы цар паўднёвага Іўдзейскага царства, адзіны ацалелы сын іўдзейскага цара Ахозіі. Яго маці была Цыў'я з Вірсавіі. Традыцыйнымі гадамі яго панавання лічацца 835 – 796 да н.э.

Яшчэ немаўляці, яго выратавала ад забойства Гафоліі Іясавефа, дачка цара Іярама. На працягу шасці год хлопчык хаваўся ў Іерусалімскім храме, а на сёмы год у краіне адбылася арганізаваная святаром Іядаям рэвалюцыя, у выніку якой Гафолія была забіта, а сталец заняў непаўналетні цар.

Пакуль быў жывы першасвятар Іядай, Іаяс прытрымліваўся яго саветам і падтрымліваў служэнне Адзінаму Богу. Іаяс аднавіў Іерусалімскі храм, клапаціўся пра ахвяраванні на яго. Аднак пасля смерці Іядая, цар звярнуўся да шанавання язычніцкіх багоў, што выклікала гнеў Бога. Сын Іядая - Захарыя рашуча выступіў супраць язычніцкіх ахвяраванняў, за тое цар загадаў забіць прарока. Прарок загінуў акурат у Храме, падчас ахвяравання. Як вынік стала нашэсце на Іудзею сірыйцаў, якія спустошылі краіну. Толькі пасля выплаты вялікай кантрыбуцыі сірыйскі цар Азаіл адступіў ад Іерусаліма.

Гэтыя падзеі выклікалі эканамічны і палітычны заняпад у краіне. Супраць цара была складзена змова, ён быў забіты сваімі ўраднікамі і пахаваны "ў горадзе Давіда, але не са сваімі продкамі".