Ібн аль-Хайсам

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Абу Алі ал-Хасан ібн ал-Хайсам ал-Басры
араб.: أبو علي الحسن بن الحسن بن الهيثم, англ.: Abu Ali Hasan Ibn Al-Haytham
Ibn al-Haytham.png
Дата нараджэння:

965({{padleft:965|4|0}})

Месца нараджэння:

Басра

Дата смерці:

1039({{padleft:1039|4|0}})

Месца смерці:

Каір

Краіна:

Памылка Lua у Модуль:Wikidata на радку 366: statement is not specified.

Навуковая сфера:

Q6082802? і Рэнтгеналогія

Абу Алі ал-Хасан ібн ал-Хайсам ал-Басры на ВікіСховішчы

Абу Алі аль-Хасан ібн аль-Хайсам аль-Басры (965, Басра — 1039, Каір) — вялікі арабскі вучоны-універсал. У сярэднявечнай Еўропе згадваўся пад лацінізаваным імем Альгазен.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзякуючы сваім выдатным здольнасцям займаў у роднай Басры пасаду візіра, аднак любоў да навукі заахвоціла яго пакінуць гэту пасаду і заняцца толькі навукай. Калі да егіпецкага халіфа аль-Хакіма дайшлі чуткі пра тое, што Ібн аль-Хайсамам складзены праект рэгулявання вод Ніла шляхам пабудовы плаціны ніжэй Асуана, ён запрасіў вучонага ў Егіпет. Аднак на месцы Ібн аль-Хайсам пераканаўся ў немагчымасці ажыццяўлення гэтага праекта пры тэхнічных сродках таго часу. Даведаўшыся пра гэта, халіф разгневаўся на вучонага, падверг яго хатняга арышту і канфіскаваў маёмасць. Для выратавання жыцця Ібн аль-Хайсам быў вымушаны сімуляваць вар'яцтва да самай смерці аль-Хакіма. Пры яго пераемніку ён атрымаў свабоду і жыў у пашане ў Каіры да самай смерці.

У спісе ўрачоў, прыведзеным у сірыйца Ібн Абі Усайбі, згадваюцца 92 сачыненні Ібн аль-Хайсама, з іх 89 прысвечаны матэматыцы, астраноміі, оптыцы і механіцы. Ібн аль-Хайсам спалучаў у сваіх навуковых занятках эксперыменты са строгімі матэматычнымі доказамі. Нярэдка яго называюць «бацькам оптыкі».

У гонар вучонага названы кратар на Месяцы.

Оптыка[правіць | правіць зыходнік]

Ібн аль-Хайсаму належыць фундаментальная праца па оптыцы — «Кніга оптыкі» у 7 кнігах.

У галіне фізіялагічнай оптыкі ён дае апісанне будовы вока, робячы высновы з прац Галена, і на даследчай аснове даводзіць няслушнасць поглядаў Платона і Еўкліда пра святло як пра промні, якія пускае вока і «абмацвае» прадметы. Ібн аль-Хайсам прапанаваў уласную тэорыю, згодна з якой «натуральнае святло і каляровыя прамяні ўплываюць на вока», а «візуальны вобраз атрымліваецца пры дапамозе прамянёў, якія выпускаюць бачныя целы». Ён жа даў правільнае ўяўленне пра бінакулярны зрок. Нарэшце, ён выказаў меркаванне аб канечнасці хуткасці святла.

Сярод эксперыментаў, праведзеных вучоным, вылучаюцца эксперыменты з камерай-абскурай, эксперыменты па праламленні святла і эксперыменты з рознымі відамі люстэркаў, якія развіваюць вучэнне Дыёкла.

У XII стагоддзі гэта сачыненне было перакладзена на лацінскую мову пад назвай «Скарб оптыкі» (лац.: Opticae thesaurus) і аказала вялікі ўплыў на развіццё оптыкі ў Еўропе. Першае буйное еўрапейскае сачыненне па оптыцы, «Перспектыва» Вітэла, уяўляе сабой у значнай ступені перапрацоўку трактата Ібн аль-Хайсама.

Ібн аль-Хайсам склаў таксама шэраг трактатаў аб запальным шкле і трактаты «Аб святле Месяца», «Аб гала і вясёлцы», «Аб уласцівасцях ценяў».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
  • Roshdi Rashed. A Polymath in the 10th century. Science, 297, 2002.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]