Ібрагім I

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ibrahim I.jpg

Ібрагім I (5 лістапада 1615 - 12 жніўня 1648), асманскі султан у 1640-1648.

[правіць] Жыццяпіс

Уступіў на трон Асманскай імперыі ў лютым 1640, як малодшы сын султана Ахмеда I. Ён вырас у вечным страху быць забітым сваімі братамі. Султан не быў здольным кіраўніком.

Яго вялікі візір Кара Мустафа праводзіў рэформы ў фінансавай і падатковай палітыцы, і тым самым даводзіў прыток фінансавых рэсурсаў для раскошнага жыцця Ібрагіма. Султанскі гарэм налічваў 280 наложніц[Крыніца?].

Пры яго праўленні высокія пасады атрымоўвалі некампетэнтныя людзі, ад якіх султан атрымліваў грошы і падарункі.

Такія паводзіны прывялі да вялікага незадавальнення насельніцтва, духавенства і янычар, якія паўсталі супраць яго. Султан Ібрагім быў скінуты і забіты ў 1648.

[правіць] Гл. таксама

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах