Іванаэ Баномі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іванаэ Баномі
італ.: Ivanoe Bonomi
старшыня Савета Міністраў Каралеўства Італія[d]
17 чэрвеня 1944 — 21 чэрвеня 1945
Папярэднік П'етра Бадолья
Пераемнік Ferruccio Parri[d]
старшыня Савета Міністраў Каралеўства Італія[d]
4 ліпеня 1921 — 26 лютага 1922
Папярэднік Джавані Джаліці
Пераемнік Луіджы Факта
міністр унутраных спраў Каралеўства Італія[d]
4 ліпеня 1921 — 26 лютага 1922
Папярэднік Джавані Джаліці
Пераемнік Луіджы Факта
міністр унутраных спраў Каралеўства Італія[d]
18 чэрвеня 1944 — 21 чэрвеня 1945
Папярэднік Salvatore Aldisio[d]
Пераемнік Ferruccio Parri[d]
міністр замежных спраў Каралеўства Італія[d]
4 ліпеня 1921 — 8 ліпеня 1921
Папярэднік Carlo Sforza[d]
Пераемнік Pietro Tomasi della Torretta[d]
міністр замежных спраў Каралеўства Італія[d]
17 чэрвеня 1944 — 11 снежня 1944
Папярэднік П'етра Бадолья
Пераемнік Альчыдэ дэ Гасперы
міністр грамадскіх работ Каралеўства Італія[d]
18 чэрвеня 1916 — 29 кастрычніка 1917
Папярэднік Augusto Ciuffelli[d]
Пераемнік Luigi Dari[d]
міністр грамадскіх работ Каралеўства Італія[d]
1 студзеня 1919 — 23 чэрвеня 1919
Папярэднік Luigi Dari[d]
Пераемнік Edoardo Pantano[d]
міністр фінансаў Каралеўства Італія[d]
2 красавіка 1921 — 4 ліпеня 1921
Папярэднік Filippo Meda[d]
Пераемнік Giuseppe de Nava[d]
ваенны міністр Каралеўства Італія[d]
14 сакавіка 1920 — 21 мая 1920
Папярэднік Alberico Albricci[d]
Пераемнік Giulio Rodinò[d]
ваенны міністр Каралеўства Італія[d]
15 чэрвеня 1920 — 2 красавіка 1921
Папярэднік Giulio Rodinò[d]
Пераемнік Giulio Rodinò[d]
міністр марскога і чыгуначнага транспарту Каралеўства Італія[d]
22 красавіка 1917 — 15 чэрвеня 1917
Папярэднік Enrico Arlotta[d]
Пераемнік Riccardo Bianchi[d]
міністр Каралеўства Італія па справах Італьянскай Афрыкі[d]
18 чэрвеня 1944 — 21 чэрвеня 1945
Папярэднік П'етра Бадолья
Пераемнік Ferruccio Parri[d]
сенатар Італіі[d]
8 мая 1948 — 20 красавіка 1951
дэпутат Устаноўчага сходу Італіі[d]
25 чэрвеня 1946 — 31 студзеня 1948
член Палаты дэпутатаў Каралеўства Італія[d]
24 сакавіка 1909 — 29 верасня 1913
член Палаты дэпутатаў Каралеўства Італія[d]
27 лістапада 1913 — 29 верасня 1919
член Палаты дэпутатаў Каралеўства Італія[d]
1 снежня 1919 — 7 красавіка 1921
член Палаты дэпутатаў Каралеўства Італія[d]
11 чэрвеня 1921 — 25 студзеня 1924
член Нацыянальнага савета Каралеўства Італія[d]
25 верасня 1945 — 24 чэрвеня 1946

Нараджэнне 18 кастрычніка 1873(1873-10-18)[1][2][…]
Смерць 20 красавіка 1951(1951-04-20)[4][1][…] (77 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні італ.: Ivanoe Bonomi
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат, журналіст, адвакат, юрыст
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера журналістыка[5], права[5], палітыка[5] і дыпламатыя[5]
Бітвы
Узнагароды
Order of the Most Holy Annunciation кавалер Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іва́наэ Бано́мі (італ.: Ivanoe Bonomi [iˈvaːnoe boˈnɔːmi]; 18 кастрычніка 1873, Мантуя, Каралеўства Італія — 20 красавіка 1951, Рым, Італія) — італьянскі палітычны дзеяч-сацыяліст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1909 года член палаты дэпутатаў ад Мантуі, адзін з лідараў правага крыла Італьянскай сацыялістычнай партыі. У 1912 годзе выключаны з ІСП разам з Леаніда Бісалаці. Баномі і Бісалаці заснавалі Рэфармісцкую сацыялістычную партыю, якая падтрымала ўдзел Італіі ў Першай сусветнай вайне на боку Антанты. У 19161917 гадах Баномі — міністр грамадскіх прац, у 1920 годзе — ваенны міністр (быў адным з тых, хто падпісаў Рапальскі дагавор з Югаславіяй), пазней — міністр фінансаў. З 4 ліпеня 1921 года — прэм'ер-міністр Італіі (першы сацыяліст на гэтай пасадзе). Узначальваў кааліцыю лібералаў і рэфармістаў, якая распалася ў 1922 годзе, і 26 лютага сышоў у адстаўку. У кастрычніку да ўлады прыходзіць Мусаліні, і Баномі пакідае палітыку.

З 1940 года ён удзельнічае ў Супраціўленні, з 1943, пасля звяржэння фашызму — адзін з лідараў гэтага руху, узначальвае італьянскі антыфашысцкі Камітэт нацыянальнага вызвалення. У гэты перыяд Баномі ўдзельнічае ў стварэнні Дэмакратычнай партыі працы. 18 чэрвеня 1944 ізноў стаў прэм’ер-міністрам замест маршала П'етра Бадолья, а таксама міністрам замежных спраў, кіруючы краінай на заключным этапе вайны супраць фашызму. У лістападзе падаў у адстаўку, але прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Уінстан Чэрчыль пераканаў яго застацца прэм’ерам і міністрам унутраных спраў. 19 чэрвеня 1945 пасля заканчэння вайны склаў з сябе прэм’ерскія паўнамоцтвы, працягваючы актыўна працаваць у камітэце Канстытуцыйнай асамблеі па мірных дагаворах, да 1946 года прадстаўляў Італію на паседжаннях глаў МЗС. У 1946 годзе выбраны дэпутатам Устаноўчага Сходу Італіі.

Пасля роспуску ў 1948 годзе Дэмакратычнай партыі працы, пераходзіць у новую Італьянскую дэмакратычную сацыялістычную партыю, дзе становіцца ганаровым старшынёй. 8 мая 1948 года выбраны старшынёй Сената Італіі (першым пасля яго стварэння), і заставаўся на гэтай пасадзе да канца жыцця.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Ivanoe Bonomi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ivanoe Bonomi // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Бономи Иваноэ // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Бономи Иваноэ // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. а б в г д е ё ж Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • AA.VV., Storia d’Italia, DeAgostini, 1991.
  • Luigi Cortesi, Ivanoe Bonomi e la socialdemocrazia italiana: profilo biografico, Salerno, Libreria Internazionale, 1971.
  • Silvio Lanaro, Bonomi Ivanoe, in: Franco Andreucci — Tommaso Detti (a cura di), Il movimento operaio italiano. Dizionario biografico, Roma, Editori Riuniti, 1975—1979.
  • Alessandro Prefaut, Il Riformismo di Ivanoe Bonomi, in: Tempo Presente (Roma), n. 133—134 del gennaio-febbraio 1992.
  • Luigi Cavazzoli (a cura di), Ivanoe Bonomi riformatore, Manduria, Piero Lacaita Editore, 2005 (Atti del convegno tenuto a Mantova nel 2004).
  • Luigi Cavazzoli — Luigi Gualtieri (a cura di), Strumenti per lo studio di Ivanoe Bonomi, Manduria-Bari-Roma, Piero Lacaita Editore, 2005.
  • Gabriella Fanello Marcucci, Ivanoe Bonomi dal fascismo alla Repubblica. Documenti del Comitato Centrale di Liberazione Nazionale (dicembre 1942-giugno 1944), Manduria-Bari-Roma, Piero Lacaita Editore, 2005.
  • Guido Quazza, Bonomi Ivanoe, in: AA.VV., Grande Dizionario Enciclopedico UTET, vol. II, Torino, UTET, 1955.
  • Luigi Cavazzoli — Luigi Gualtieri (a cura di), Ivanoe Bonomi. Scritti giornalistici (1894—1907), Manduria-Bari-Roma, Piero Lacaita Editore, 2007.
  • Luigi Cavazzoli — Luigi Gualtieri (a cura di), Ivanoe Bonomi. Scritti giornalistici (1908—1951), Manduria-Bari-Roma, Piero Lacaita Editore, 2008.
  • Luigi Cavazzoli — Stefano B. Galli (a cura di), Ivanoe Bonomi. Scritti storici (1924—1953), Manduria-Bari-Roma, Piero Lacaita Editore, 2010.
  • Carlo G. Lacaita (a cura di), Bonomi e Omodeo. Il governo delle acque tra scienza e politica, Manduria-Bari-Roma, , Piero Lacaita Editore, 2010.
  • Alessandro Prefaut, «Ivanoe Bonomi e la ‘tradizione’ riformista nella sinistra italiana» in: «L’Almanacco. Rassegna di studi storici e di ricerche sulla società contemporanea», (Reggio Emilia) n. 55 — 56 del Dicembre 2010.