Іван Іванавіч Гарбачэўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Іван Іванавіч Гарбачэўскі
Gorbachevskij, Ivan Ivanovich.jpg
 
Дата нараджэння: 4.10.1800 (22.09) 
Дата смерці: 9 студзеня 1869(1869-01-09) (68 гадоў)

Іван Іванавіч ГАРБАЧЭЎСКІ (22 верасня (4 кастрычніка) 1800, Магілёўская губ., паводле іншых звестак Чарнігаўская губ. — 9 (21) верасня 1869, Пятроўскі Завод, цяпер Пятроўск-Забайкальскі Чыцінскай вобл., Расія) — дзекабрыст, мемуарыст. Па кудзелі звязаны сваяцтвам з архіепіскапам Г. Каніскім.

У 1808-17 выхоўваўся ў Віцебскай гімназіі. Пасля смерці маці адмовіўся ад маёнтка і перадаў зямлю сялянам. З 1820 служыў падпаручнікам у артылерыйскай брыгадзе ў Наваград-Валынску (цяпер у Жытомірскай вобласці, Украіна). Там у 1823 стаў членам «Таварыства аб'яднаных славян», якое пазней прыняло праграму тайнага Паўднёвага таварыства і злілося з ім. Падчас паўстання Чарнігаўскага пяхотнага палка (29.12.1825 — 3.1.1826) спрабаваў узняць суседнія вайсковыя часці. Арыштаваны 20.1.1826 і зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці. Прыгавораны да смяротнага пакарання. Паводле царскай канфірмацыі пазбаўлены дваранства і 28.9.1827 сасланы на катаржныя работы пажыццёва. Спачатку (са снеж. 1827) змешчаны ў Чыцінскі астрог, у вер. 1830 пераведзены ў Пятроўскі Завод. У 1832 тэрмін скарочаны да 15, пазней да 13 гадоў. Пасля адбыцця пакарання ў 1839 на пасяленні ў Пятроўскім Заводзе. У 1863 яму дазволена жыць у Пецярбургу, але Гарбачэўскі не выкарыстаў гэтай магчымасці. З 1865 выконваў функцыі міравога пасрэдніка Пятроўскай горнай акругі. Пакінуў мемуары і багатую эпісталярную спадчыну. У Пятроўск-Забайкальску ўстаноўлены бюст і мемарыяльная дошка, яго імем названы вуліца і бібліятэка. У Віцебску імем Гарбачэўскага таксама названа вуліца, на будынку былой Віцебскай гімназіі ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

[правіць] Літаратура

  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.1. —Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
    • Алексеев Л. Витебский декабрист // Неман. 1970, № 7;
    • Павлова В. П. Из архива С. П. Трубецкого. Письма И. И. Горбачевского // Сибирь и декабристы. Вып. 4. Иркутск, 1985;
    • Пасэ У. С. Бацькі і дзеці // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1970, № 4;
    • ЭГБ, т. 2;
    • АЗБ.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах