Іван Іванавіч Дзмітрыеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Іванавіч Дзмітрыеў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 (21) верасня 1760[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 (15) кастрычніка 1837[1][2][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Q124329618?
Маці Q124329617?
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мовазнавец, паэт, перакладчык, дзяржаўны дзеяч, байкапісец, пісьменнік
Кірунак сентыменталізм
Жанр Сентыменталізм[1]
Мова твораў руская
Узнагароды
Ордэн Святой Ганны I ступені
Ордэн Святой Ганны I ступені
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Святога Уладзіміра I ступені
Ордэн Святога Уладзіміра I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Іванавіч Дзмітрыеў (10 (21) верасня 1760 — 3 (15) кастрычніка 1837) — рускі паэт і дзяржаўны дзеяч, міністр юстыцыі Расійскай імперыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і сімбірскага памешчыка. У 14 гадоў змушаны паступіць на ваенную службу радавым Сямёнаўскага палка з-за бядотнага становішча яго бацькоў, уцекачоў ад Пугачоўскага паўстання ў Маскву. Дзмітрыеў лічыў сябе вучнем і паслядоўнікам М. М. Карамзіна. Літаратурную дзейнасць пачаў з верша ў «Санкт-Пецярбургскіх навуковых ведамасцях» у 1777, але сам паэт усё, напісанае да 1791, адносіў да вучнёўскага «вершавання». Песня «Стогне шызы галубочак» і казка-сатыра «Модная жонка» (1792) прынеслі Дзмітрыеву шырокую папулярнасць. Ён хутка становіцца прызнаным майстрам сантыментальных песень, «паэтычных дробязяў» (мадрыгалаў, эпіграм, надпісаў), баек і сатыр.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Святая Русь: Энциклопедический словарь русской цивилизации / сост. О.А. Платонов. — М, 2000. — 1040 с. ISBN 5-901364-01-5