Іван Іванавіч Паўлоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Іванавіч Паўлоўскі
Дата нараджэння 30 ліпеня 1954(1954-07-30) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера педагогіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук
Альма-матар

Іван Іванавіч Паўлоўскі (30 ліпеня 1954, в. Святая Воля, Івацэвіцкі раён, Брэсцкай вобласці) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі. Доктар педагагічных навук (2001).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1978 годзе. Настаўнічаў. 3 1983 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (у 1987—1992 гадах загадчык лабараторыі пачатковага навучання, у 1990—2002 — загадчык аддзела дыдактыкі, з 2002 загадчык лабараторыі тэорыі і методыкі навучання мове і літаратуры).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па методыцы навучання беларускай мове, агульнай дыдактыцы, тэорыі і практыцы пачатковага навучання. Аўтар падручнікаў па беларускай мове для 1 — 4-га класаў школ з беларускай мовай навучання.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Кніга для настаўніка: 1-ы кл. — Мн., 1987 (у сааўтарстве).
  • Кніга для настаўніка 2 класа. — Мн., 1990.
  • Беларуская мова ў 4 класе. — Мн., 1995.
  • Моўная адукацыя малодшых школьнікаў: Тэарэтыка-дыдакт. даслед. — Мн., 1998.
  • Навучанне роднай мове ў 1 класе: Дапам. для настаўнікаў шк. з бел. мовай навучання. — Мн., 1998.
  • Навучанне беларускай мове ў 4 класе: Дапам. для настаўнікаў шк. з бел. мовай навучання. — Мн., 1998.
  • Родная мова ў пазнанні рэчаіснасці // Пач. навучанне. 1998. № 3.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]