Іван Іванавіч Церабянёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Іванавіч Церабянёў
Дата нараджэння 10 (21) мая 1780
Месца нараджэння
Дата смерці 16 (28) студзеня 1815 (34 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Аляксандр Іванавіч Церабянёў[d]
Род дзейнасці скульптар
Жанр
скульптар, графік
Вучоба Імператарская Акадэмія Мастацтваў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Іванавіч Церабянёў (руск.: Иван Иванович Теребенёв; 21 мая 1780, г. Санкт-Пецярбург — 28 студзеня 1815[2], г. Санкт-Пецярбург[3]) — рускі скульптар і графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З ранняга дзяцінства вучыўся ў Санкт-Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, сярод яго настаўнікаў быў М. І. Казлоўскі.

Пахаваны на Волкаўскіх могілках (магіла не захавалася). Яго сын таксама скульптар — Аляксандр Церабянёў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Геній Славы на Адміралцействе
Прыклад карыкатуры Церабянёва

Яшчэ ў гады вучобы выканаў барэльеф «Палтаўская баталія» для помніка Пятру Першаму перад Міхайлаўскім замкам  (руск.). Сярод яго скульптурных прац таксама лунаючыя алегорыі Славы і алегарычны барэльеф «Завядзенне флота ў Расіі» на арцы Адміралцейства. Але найбольшую вядомасць ён набыў як аўтар гравіраваных карыкатур, звязаных з уварваннем Напалеона ў Расію, якія высмейвалі імператара Напалеона і яго войска і ўсхвалялі рускіх салдат і партызан.

Зноскі

  1. а б Теребенёв Иван Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
  2. БСЭ(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Энциклопедия Брокгауза и Эфрона и Словарь Половцова (руск.)