Іван Іванавіч Цыркун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Іванавіч Цыркун
Род дзейнасці педагог
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1950(1950-10-28) (73 гады)
Месца нараджэння в. Навасёлкі, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць, БССР
Альма-матар

Іван Іванавіч Цыркун (28 кастрычніка 1950, в. Навасёлкі, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць, БССР) — педагог. Доктар педагагічных навук (1999), прафесар (2000).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Закончыў Мінскі педагагічны інстытут (1971). З 1976 г. у Беларускім педагагічным універсітэце (з 1985 загадчык кафедры). Заснавальнік навуковай школы і новага кірунку ў галіне інавацыйнай педагогікі — мадэляванне і арганізацыя інавацыйнай прафесійнай адукацыі. Навуковыя працы па праблемах дыдактыкі фізікі, педагагічнай інаватыкі, тэорыі і методыкі прафесійнай адукацыі і педагагічнай навукі, выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі на Беларусі. Аўтар шэрагу кніг і артыкулаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Цыркун Іван Іванавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 611. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]