Іван Адамавіч Лапянкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Адамавіч Лапянкоў
Дата нараджэння 15 студзеня 1912(1912-01-15)
Месца нараджэння вёска Яськоўшчына, Шклоўскі раён,Магілёўская вобласць
Дата смерці 6 снежня 1972(1972-12-06) (60 гадоў)
Месца смерці Ачынск
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19391945 (з перапынкам)
Званне
Капітан
Капітан
Бітвы/войны Савецка-фінская вайна,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі

Іван Адамавіч Лапянкоў (15 студзеня 1912, вёска Яськаўшчына — 15 снежня 1972) — Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Адукацыя няпоўная сярэдняя. Працавау ў розных галінах народнай гаспадаркі, удзельнічаў у Савецка-фінляндскай вайне. У 1941 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Ваяваў на Заходнім, Калінінскім, Bapoнежскім, 1-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах.

Намеснік камандзіра мотастралковага батальёна 20-й гвардзейскай механізаванай брыгады 8-га гвардзейскага механізаванага корпуса 1-й гвардзейскай танкавай арміі старшы лейтэнант І. А. Лапянкоў вызначыўся 18 ліпеня 1944 года пры фарсіраванні ракі Заходні Буг каля вёскі Дабрачын Сакальскага раёна Львоўскай вобласці. 30 ліпеня 1944 года з групай аўтаматчыкаў разведаў месца для фарсіравання Віслы ў раёне горада Баранаў-Сандамірскі ў Польшчы, знішчыў каля 40 гітлераўцаў, захапіў 2 лодкі, пераправіўся цераз раку і замацаваўся на левым беразе. 6 гадзін група адбівала контратакі, стварыўшы ўмовы батальёну i брыгадзе для фарсіравання ракі.

23 верасня 1944 г. гвардыі капітан удастоены ордэна Леніна і звання Героя Савецкага Саюза.

Сустрэў Дзень Перамогі ў Берліне. Пасля дэмабілізацыі працаваў у Ачынскім аддзяленні Дзяржбанка. Выбіраўся дэпутатам гарадскога Савета.

15 снежня 1972 года І. А. Лапянкоў памёр. Яго імем названа вуліца ў Ачынску; на доме, дзе ён жыў — мемарыяльная дошка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]