Іван Адамавіч Міхалёнак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Адамавіч Міхалёнак
Дата нараджэння 6 чэрвеня 1891(1891-06-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 ліпеня 1967(1967-07-24) (76 гадоў)
Грамадзянства

Іван Адамавіч Міхалёнак (6 чэрвеня 1891, Маладзечна — 24 ліпеня 1967) — удзельнік устанаўлення савецкай улады ў Беларусі, камбрыг (1935).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Член РСДРП(б) з 1917. Скончыў Ваенную акадэмію РСЧА (1927). Удзельнік 1-ай сусветнай вайны. У 1917 вёў палітычную работу ў 10-й арміі Заходняга фронту: старшыня палкавога і член карпуснога камітэтаў, член Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б). Падчас нямецкай акупацыі Беларусі ў 1918 на падпольнай рабоце ў Маладзечне, потым старшыня Маладзечанскага рэўкама. 3 1919 у Чырвонай Арміі — у палітаддзелах 17-й і 54-й дывізій, 4-й арміі, Мазырскай групы войск, член Віцебскага паветовага рэўкома. Пасля грамадзянскій вайны камісар 4, 8, 7-й Самарскай дывізій, 5-га стралковага корпуса. У 1927—1934 гадах у штабе РСЧА.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]