Іван Аляксеевіч Нядзёшаў
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Іван Аляксеевіч Нядзёшаў (1845 — 1881)[1], адзін з першых даследчыкаў (XIX ст.) беларускай мовы. Некаторы час жыў у г. Замасць (Польшча). Аўтар працы «Гістарычны агляд найважнейшых гукавых і марфалагічных асаблівасцей беларускіх гаворак», апублікаванай у часопісе «Русский филологический вестник», Варшава, 1884, Том 12), у якой паспрабаваў вызначыць геаграфічныя межы беларускай мовы ў Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Чарнігаўскай, Віцебскай, Ковенскай губернях, а таксама прааналізаваў гісторыю развіцця гукаў і граматычных форм беларускай мовы пераважна паводле помнікаў беларускага пісьменства XVI—XVII стст.