Іван Аляксеевіч Прусаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Аляксеевіч Прусаў
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1919(1919-06-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 верасня 1994(1994-09-13) (75 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1993) і доктар тэхнічных навук (1968)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За баявыя заслугі»

Іван Аляксеевіч Прусаў (11 чэрвеня 1919, вёска Бярозаўка, Слаўгарадскі раён — 13 верасня 1994) — беларускі фізік. Доктар тэхнічных навук (1968), доктар фізіка-матэматычных навук (1993), прафесар (1971).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1938 годзе скончыў сярэднюю школу ў Слаўгарадзе і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1940—1941 гадах выкладаў матэматыку ў вёсцы Дудзічы Пухавіцкага раёна. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ў Чырвонай Арміі. У жніўні 1942 годзе скончыў Тамбоўскае ваеннае кавалерыйскае вучылішча. Са снежня 1942 года і да заканчэння вайны служыў у кавалерыйскім палку.

У 1950 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Львоўскага ўніверсітэта і працаваў у ім у 1950—1969 гадах. З 1970 года ў беларускім дзяржаўным універсітэце. З 1972  па 1987 год загадчык кафедры тэарэтычнай механікі, з 1987 года прафесар кафедры тэарэтычнай механікі і робататэхнікі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы ў галіне прыкладной тэорыі пругкасці анізатропных асяроддзяў. Аўтар 4 манаграфій па праблемах тэрмапругкасці і тэорыі фільтрацыі вадкасці ў порыстых асяроддзях.

Сярод апублікаванага:

  • Давление на подкрепляющие стойки, установленные внутри отверстия пластинки / М-во высш. образования СССР. Львовский гос. ун-т им. Ивана Франко — Львов, 1955;
  • Некоторые задачи термоупругости. — мн., 1972;
  • Метод сопряжения в теории плит. — Мн.: БГУ, 1975;
  • Термоупругие анизотропные пластинки. — Мн.: БГУ, 1978.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны 2 ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені, медалём «За баявыя заслугі» і іншымі медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]