Іван Аўдзеевіч Авекаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Аўдзеевіч Авекаў
Дата нараджэння 19 мая 1919(1919-05-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 красавіка 1943(1943-04-17) (23 гады)
Месца смерці
  • невядома
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Гады службы 19371943
Званне Капітан
Часць 519-ы знішчальны авіяцыйны полк
20-я армія
Камандаваў эскадрыльяй
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Іван Аўдзеевіч Авекаў (19 мая 1919, в. Асінаўка, Дубровенскі раён — 17 красавіка 1943? [1]) — лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір авіяцыйнай эскадрыллі 519-га знішчальнага авіяцыйнага палка 20-й арміі Заходняга фронту, Герой Савецкага Саюза (1943), капітан[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 19 мая 1919 года на станцыі Асінаўка, цяпер Дубровенскі раён[2] Віцебскай вобласці Беларусі ў сям’і рабочага. Беларус. Адукацыя няпоўная сярэдняя. Жыў і працаваў у Віцебску.

У Чырвонай Арміі з 1937 года. У 1939 годзе скончыў Харкаўскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў-назіральнікаў, а ў 1940 годзе — Адэскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З чэрвеня 1941 года ў дзеючай арміі. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Заходнім і Цэнтральным франтах. Актыўны ўдзельнік абароны гарадоў-герояў Масквы і Тулы.

Камандзір авіяцыйнай эскадрыллі 519-га знішчальнага авіяцыйнага палка (20-я армія, Заходні фронт) кандыдат у члены ВКП (б) капітан Іван Авекаў да сакавіка 1942 года здзейсніў 178 баявых вылетаў, з іх 45 на штурмоўку войскаў і аэрадромаў праціўніка. У паветраных баях збіў асабіста пятнаццаць i ў групе шэсць варожых самалётаў, адзін тараніў, 23 знішчыў штурмавымі дзеяннямі на аэрадромах[2].

20 сакавіка 1942 года ў раёне Гжацка, цяпер горада Гагарына Смаленскай вобласці, у паветраным баю з сям’ю самалётамі непрыяцеля Іван Авекаў збіў два з іх.

Адважны лётчык-знішчальнік капітан Авекаў І. А. загінуў у выніку катастрофы 17 красавіка 1943 года. Пахаваны ў брацкай магіле гарадскіх могілак горада Данкаў Ліпецкай вобласці у ліку сямідзесяці шасці загінуўшых воінаў[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 жніўня 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм капітану Авекаву Івану Аўдзеевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Месца смерці па наяўных крыніцах не ўстаноўлена. Загінуў у выніку катастрофы. Пахаваны ў г. Данкаў, Разанская вобласць, РСФСР, СССР
  2. а б в г т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Іван Аўдзеевіч Авекаў на сайце «Героі краіны» (Праверана 24 студзеня 2012)
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Памяць: Гіст.-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. Кн. 2-я / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — 680 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0257-1.