Іван Восіпавіч Яркоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Яркоўскі Іван Восіпавіч
Дата нараджэння: 1844 
Месца нараджэння: Асвея,
Віцебская губерня,
Расійская імперыя
Дата смерці: 9 студзеня 1902(1902-01-09)
Месца смерці: Германія
Грамадзянства: Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Жонка: Шандзікоўская Алена Аляксандраўна
Дзеці: Сыны
 
Узнагароды і прэміі:
Лагатып ВікіСховішча Яркоўскі Іван Восіпавіч на Вікісховішчы

Іван Восіпавіч Яркоўскі (1844 - 1902) — расійскі вучоны, інжынер, прыродазнавец.

Упершыню ў свеце апісаў, як эфір ператвараецца ў важкае рэчыва.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў мястэчку Асвея Віцебскай губерні ў сям'і ўрача - яго бацька быў хатнім урачом у графа Шадурскага. З дзяцінства Іван выяўляў здольнасці ў матэматыцы і механіцы: яшчэ ў кадэцкім корпусе ён вынайшаў далямер, за што атрымаў ад Вялікага князя Міхаіла Мікалаевіча залатыя гадзіннік. Пасля заканчэння ў 1862 годзе корпуса, Яркоўскі быў адпраўлены прапаршчыкам артылерыі на Каўказ, дзе праслужыў шэсць гадоў.

Пасля ваеннай службы Яркоўскі едзе ў Пецярбург і паступае ў Тэхналагічны інстытут, які скончыў у 1870 годзе тэхнолагам першага разраду, і адразу ж па даручэнні прыватнай фірмы едзе ў Берлін, дзе знаёміцца з машынабудаўнічымі заводамі.

У 1872 году Яркоўскі вяртаецца ў Пецярбург, дзе абараняе дысертацыю "Праект машыны для водазабеспячэння і тэарэтычнае даследаванне механізму", за што атрымлівае званне інжынера-тэхнолага і камандзіроўку за мяжу на год. Уступіўшы ў ліпені 1872 у шлюб з Аленай Аляксандраўнай Шандзікоўскай, ён з жонкай з'яжджае за мяжу, каб азнаёміцца з механічнымі заводамі Германіі, Бельгіі і Францыі.

У 1873 годзе Іван Восіпавіч вяртаецца ў Пецярбург і доўгі час працуе на чыгунках Расіі.

Зрабіўшы нямала карысных вынаходстваў па тэхнічнай частцы, Яркоўскі вылучыўся ў актыўныя члены Імператарскага рускага тэхнічнага таварыства, дзе кіраваў секцыяй механікі і зрабіў шмат цікавых дакладаў.

У 1887 годзе ён высунуў "кінетычную гіпотэзу сусветнага прыцягнення". Займаўся пытаннямі паветраплавання - у 1889 годзе правёў грунтоўныя эксперыментальныя выпрабаванні апорнай шрубы.

У 1894 годзе Іван Восіпавіч пакідае службу на чыгунцы і пераязджае ў Пецярбург кіраўніком Неўскага механічнага завода, а апошнія пяць гадоў правёў у правінцыі - у Дзяцькова Арлоўскай губерні, дзе працаваў памочнікам кіраўніка заводамі Мальцаўскага акцыянернага таварыства.

Увесну 1901 Яркоўскі захварэў і ўрачы паслалі яго за мяжу; некалькі месяцаў ён правёў у Верысгофене (Баварыя), а затым у кастрычніку яго перавезлі ў Гейдэльберг, дзе ён памёр ад саркомы 9 студзеня 1902 і быў пахаваны.