Іван Дзмітрыевіч Вятроў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Іван Дзмітрыевіч Ветраў)
Іван Дзмітрыевіч Вятроў
Сцяг2-і Міністр юстыцыі БССР
чэрвень 1953 — красавік 1960
Кіраўнік урада Кірыл Мазураў
Мікалай Аўхімовіч
Ціхан Кісялёў
Папярэднік Іван Падута
Пераемнік Рыгор Басаў
Сцяг7-ы Пракурор БССР
1944 — 1949
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Аляксей Кляшчоў
Пераемнік Аляксей Бондар
Сцяг Пракурор БССР
1941
Папярэднік Самуіл Новік

Нараджэнне 26 верасня 1905(1905-09-26)
Смерць 10 лютага 1986(1986-02-10) (80 гадоў)
Месца пахавання
Партыя КПСС
Адукацыя
Дзейнасць палітык, афіцэр, партызан
Гады службы 1941—44
Род войскаў партызаны
Камандаваў Палескім партызанскім злучэннем
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Дружбы народаў Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За абарону Масквы»

Іва́н Дзмі́трыевіч Вятро́ў[1] (26 верасня 1905, в. Саматэвічы, Касцюковіцкі раён — 10 лютага 1986, г. Мінск) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўны дзеяч БССР. Заслужаны юрыст БССР (1972). Заслужаны работнік культуры БССР (1980)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Член КПСС з 1927. Скончыў Вышэйшую школу партыйных арганізатараў пры ЦК ВКП(б) у 1940, Ваенную юрыдычную акадэмію Савецкай Арміі ў 1952.

З 1925 на камсамольскай, з 1927 на партыйнай і савецкай рабоце ў Мсціслаўскім, Лёзненскім, Крупскім, Полацкім, Чэрыкаўскім раёнах, у Магілёве. У 19401941 намеснік загадчыка аддзела кадраў ЦК КП(б)Б, пракурор БССР[2].

У 1941—42 у Чырвонай Арміі. З чэрвеня 1942 г прадстаўнік ЦК КП(б)Б і БШПР на Заходнім фронце. Са жніўня 1943 упаўнаважаны ЦК КП(б)Б, ЦШПР, 1-ы сакратар Палескага падпольнага абкама КП(б)Б, камандзір Палескага партызанскага злучэння[2].

У 1944—49 пракурор БССР, у 1952—53 пракурор Куйбышаўскай вобласці, у 1953—60 міністр юстыцыі БССР. Член ЦК КП(б)Б у 1940—49, кандыдат у члены ЦК КПБ у 1954—60. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1946—50 і Вярхоўнага Савета БССР у 1938—63[2].

Аўтар ваенных мемуараў[3].

Пахаваны на Чыжоўскіх могілках.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. У крыніцах таксама сустракаецца іншы націск у прозвішчы: Ве́траў.
  2. а б в г д Ветров Иван Дмитриевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 112-113. — 737 с..
  3. Братья по оружию. Мн., 1965.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вятроў Іван Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 403. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Ветраў Іван Дзмітрыевіч // Памяць: Касцюк. р-н: гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мн., 2000. — С. 411.
  • Вятроў Іван Дзмітрыевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 200. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]