Іван Зіноўевіч Кляўзунік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Зіноўевіч Кляўзунік
Дата нараджэння 29 сакавіка 1925(1925-03-29) (99 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці анестэзіёлаг, рэаніматолаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар

Іван Зіноўевіч Кляўзунік (29 сакавіка 1925, в Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць1 лістапада 2008) — беларускі анестэзіёлаг-рэаніматолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1954 г. скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. З 1954 па 1956 гг. загадваў Гомельскім аддзелам аховы здароўя і па сумяшчальніцтве працаваў ардынатарам хірургічнага аддзялення Гомельскай 3-й гарадской бальніцы. З верасня 1956 па жнівень 1959 гг. — аспірант кафедры агульнай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута. Пасля аспірантуры з 1959 г. працаваў асістэнтам кафедры агульнай хірургіі МДМІ. У 1960 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Эксперыментальная і клінічная характарыстыка некаторых фармакалагічных прэпаратаў, якія ўжываюцца ў анестэзіялогіі» і пераведзены з лютага 1961 г. у БелДІУУ асістэнтам кафедры грудной хірургіі і анестэзіялогіі. У 1963 г. абраны на пасаду дацэнта той жа кафедры.

З мая 1965 г. у сувязі з арганізацыяй курсу анестэзіялогіі пры 1-й кафедры хірургіі перамяшчаецца на пасаду дацэнта па анестэзіялогіі кафедры хірургіі.

З лютага 1968 г., у сувязі з арганізацыяй кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі, прызначаны загадчыкам кафедры. У 1970 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Аптымальныя параметры штучнай вентыляцыі лёгкіх у дзяцей пры наркозе».

З 1970 па 1980 гг. працаваў дэканам хірургічнага факультэта БелДІУУ.

З 1964 па 1990 гг. — Галоўны анестэзіёлаг-рэаніматолаг Міністэрства аховы здароўя Pэcnyблікі Беларусь. Пад кіраўніцтвам І. 3. Кляўзуніка абаронена 10 кандыдацкіх дысертацый. Апублікаваў 125 навуковых прац.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.356