Іван Львовіч Глінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Львовіч Глінскі
герб «Глінскі»
герб «Глінскі»
Харунжы земскі ВКЛ
1501 — 1501
Пераемнік Мікалай Юндзіловіч
Ваявода кіеўскі
1505 — 1506
Папярэднік Дзмітрый Іванавіч Пуцяціч
Пераемнік Юрый Мантоўтавіч
1-ы Ваявода новагародскі
1506 — 1508
Пераемнік Альбрэхт Гаштольд

Нараджэнне каля 1460
Смерць 1522(1522)
Род Глінскія
Бацька Леў Барысавіч Глінскі
Дзеці Аляксандр

Іван Львовіч Глінскі (каля 1460 — да 1522) — згадваецца з 1482 г., намеснік ожскі і пераломскі (1495 г.), харунжы земскі (1501 г.), ваявода кіеўскі (1505 г.) і новагародскі (1507 г.). Асноўныя маёнткі меў у Кіеўскім павеце.

Падтрымаў малодшага брата Міхаіла ў час мяцяжу Глінскіх 1508 г. супраць вялікага князя ВКЛ Жыгімонта Старога, разам з ім з'ехаў у Вялікае Княства Маскоўскае, дзе атрымаў Мядынь. Пасля арышту Міхаіла істотнай ролі у палітычных падзеях не адыгрываў.

Яго сын Аляксандр і іншыя дзеці памерлі маладым.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Насевіч, В. Глінскія / Вячаслаў Насевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 46. — ISBN 985-11-0041-2.