Іван Мазепа
З Вікіпедыя.
Іван Мазепа — Іва́н Сцяпа́навіч Мазе́па-Калядзінскі (укр.: Іва́н Степа́нович Мазе́па-Колединський, польск.: Jan Mazepa Kolędyński; 1639 — 21 верасня 1709): гетман Украіны ў 1687—1709 гг. Спачатку падтрымліваў супрацоўніцтва з Масквой, але палітыка Пятра I ва Украіне ў перыяд Паўночнай вайны прывяла да разрыва Мазепы з Расіяй. У 1708 годзе дамовіўся з Карлам XII пра далучэнне да антымаскоўскай кааліцыі. Пасля паражэння шведскай арміі пад Палтавай эміграваў. Памёр у Бяндэрах (цяпер Малдова), пахаваны у Галаце (цяпер Румынія).
Мазепа быў адлучаны ад царквы за здраду клятве, якая была дадзена на крыжы і Евангеллі, а таксама за шэраг іншых супрацьцаркоўных дзеянняў[1]. Шматікія звяртанні украінскіх культурных і палітычных дзеячоў у ХХ стагодзі аб скасаванні анафемы Мазепе, ў тым ліку апошняя за часам (2008 год) адозва прэзідэнта Віктара Юшчанка да РПЦ не дала ніякіх вынікаў[2].
[правіць] Вобраз Івана Мазепы ў культурнай спадчыне
Вобраз гетмана сучаснымі ўкраінскімі ўладамі ўключаны ў лік нацыянальных героеў Украіны. На ягонай айчыне у 2008 гаду адкрыты яму помнік, у Кіеве імям Мазепы названая вуліца, а неўзабаве будзе ўсталеваны помнік (таксама і ў Палтаве).
У свой час Мазепа падтрымліваў развіццё навукі і царквы на украінскіх землях. Дзякуючы ягоным ахвяраванням былі збудаваныя шмат цэркваў і сабораў у Кіеве і іншых гарадох Украіны, што з'яўляюцца цяпер іх акрасай. Менавіта пры Мазепе Кіева-Магілянскі калегіум набыў статусу акадэміі, што дзейнічае і зараз.
Гістарычныя падзеі навакол і сама асоба Івана Мазепы натхнялі шмат якіх мастакоў літаратуры і музыкі. Вобраз Мазепы адлюстраваны ў творах наступных аўтараў:
- Лорд Байрон — Мазепа, паэма (1818)
- Аляксандр Пушкін — Палтава, паэма (1828—1829)
- Віктор Гюго — Мазепа, паэма (1829)
- Юліуш Славацкі — Мазепа, паэма (1840)
- Ферэнц Ліст — Мазепа, сімфанічная паэма (1851)
- Пётр Чайкоўскі — Мазепа, опера (1881—1883)
- Михаел Балфе. «Старонкавая» кантата. (1861)
- Тарас Шаўчэнка — розныя вершы
- Кандрат Рылееў
У 2001 годзе рэжысёрам Юрыем Ільенкам быў зняты фільм «Малітва за гетмана Мазепу»
«Маzепа fest» - назоў штогадовага рок-фестываля, які стартаваў 6 чэревня 2003 года ў Палтаве.
Вобраз Мазепы замацаваны на купюры украінскай нацыянальнай грашовай адзінкі - грыўня (10 грывень).

