Іван Мікалаевіч Крамской

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Аўтапартрэт, 1867 г.

Іван Мікалаевіч Крамской (27 мая (8 чэрвеня) 1837, Астрагожск — 24 сакавіка (5 красавіка) 1887, Санкт-Пецярбург) — рускі жывапісец і рысавальшчык, майстар жанравага, гістарычнага і партрэтнага жывапісу, мастацкі крытык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Крамской нарадзіўся 27 мая (8 чэрвеня) 1837 года ў горадзе Астрагожск Варонежскай губерні, у сям'і пісара. Пасля заканчэння Астрагожскага павятовага вучылішча Крамской быў пісарам у Астрагожскай думе. У 1853 годзе ён паступіў рэтушорам да харкаўскага фатографа. У 1856 годзе ён прыехаў у Пецярбург, дзе займаўся рэтушорствам ў вядомай тады фатаграфіі Аляксандраўскага. У 1857 годзе Крамской паступіў у Санкт-Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў вучнем прафесара Маркава.

Адрасы ў Санкт-Пецярбургу[правіць | правіць зыходнік]

  • 1863 г. — прыбытковы дом А. І. Ліхачова — Сярэдні праспект, 28;
  • 1863—1866 — 17 лінія В. В., дом 4, кватэра 4;
  • 1866—1869 — Адміралцейскі праспект, дом 10;
  • 1869—1887 — дом Елісеева — Біржавая лінія, 18, кв. 5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Іван Мікалаевіч Крамской // БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.447

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]