Іван Мікалаевіч Нікітчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Мікалаевіч Нікітчанка
руск.: Иван Николаевич Никитченко
Дата нараджэння 10 студзеня 1939(1939-01-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада 2010(2010-11-20) (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, палітык, селекцыянер
Навуковая сфера селекцыя жывёл[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1979)
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР прэмія Савета Міністраў СССР

Іван Мікалаевіч Нікітчанка (10 студзеня 1939, в. Гарыцы, Пагарскі раён, Бранская вобласць — 20 лістапада 2010, Маладзечна) — беларускі навуковец у галіне селекцыі жывёл. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар сельскагаспадарчых навук (1979), прафесар (1981).

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання (1985—1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 10 студзеня 1939 года ў в. Гарыцы Пагарскага раёна Бранскай вобласці.

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1960). З 1968 года — навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, кіраўнік селекцыйнага цэнтра Беларускага НДІ жывёлагадоўлі. Лаўрэат дзяржаўнай прэміі СССР (1982). З 1986 года — намеснік старшыні Дзяржаграпрама БССР, з 1991 года — генеральны дырэктар НДІ «Агранавука». З 1993 года — віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага цэнтра стратэгічных даследаванняў.

19 лістапада 2010 года а 14:45 на ўласным аўто сутыкнуўся з грузавіком «ЗІЛ», які належаў РУП «Рамонтна-будаўнічы трэст» Кіравання справамі прэзідэнта Беларусі[1]. Навукоўца даставілі ў шпіталь горада Маладзечна, дзе ён памёр а 2 гадзіне ночы на 20 лістапада[2]. Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.

Грамадска-палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Член партыі БНФ і намеснік старшыні Беларускай сялянскай партыі. У першай палове 1990-х гадоў уваходзіў у склад «ценевага кабінету» апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце XII-га склікання.

Член Савета заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»[3].

Доўгі час узначальваў аргкамітэты правядзення «Чарнобыльскага шляху». Крытыкаваў планы пабудовы ў Беларусі атамнай электрастанцыі. У інтэрв’ю Радыё Свабода (2007) Іван Нікітчанка сказаў[4]:

" Да ідэі будаўніцтва АЭС у Беларусі я стаўлюся вельмі адмоўна. Бо тыя 20 працэнтаў, што збіраюцца атрымаць праз яе будаўніцтва, можна атрымаць іншым шляхам. Найперш, праз мадэрнізацыю тэхналогій. У адным толькі аграрным сектары мы можам значна больш зэканоміць энергіі, чым дасць АЭС. І такая мадэрнізацыя вывела б нашу сельскую гаспадарку на патрэбны ўзровень і зрабіла б яе канкурэнтаздольнай. "

Падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2010 года ўвайшоў у лік давераных асоб кандыдата ў прэзідэнты ад партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталя Рымашэўскага. Гэты крок тлумачыў тым, што менавіта В. Рымашэўскі аддаваў найбольшую ўвагу пытанням пераадолення наступстваў чарнобыльскай аварыі[5].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў генетыка-матэматычныя метады аналізу селекцыйнай працы і аўтаматызаваных сістэм кіравання ў племянной жывёлагадоўлі. Распрацаваў прагнозныя індэксы абмену рэчываў, метады прагназавання прадуктыўнасці і генетычнай схільнасці жывёл да захворванняў і стрэсаў.

Аўтар больш за 280 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 5 вынаходніцтваў[6].

Асноўныя працы:

  • Системы ведения сельского хозяйства Белорусской ССР. Мн.: Ураджай, 1986 (в соавт.).
  • Гетерозис в свиноводстве. Л.: Агропромиздат, 1987.
  • Адаптация, стрессы и продуктивность сельскохозяйственных животных. Мн.: Ураджай, 1988 (в соавт.).
  • Энциклопедия сельского хозяина. Мн.: БелЭн, 1994.
  • Чернобыль: как это было. Мн., 1999.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]