Іван Міхайлавіч Вішнявецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Міхайлавіч Вішнявецкі
Герб «Карыбут»
Герб «Карыбут»
Князь Вішнявецкі
1517 — 1542
Папярэднік Міхаіл Васілевіч Вішнявецкі
Пераемнік Фёдар Міхайлавіч Вішнявецкі

Нараджэнне 30 лістапада 1490
Смерць 1542
Месца пахавання
Род Вішнявецкія
Бацька Міхаіл Збаражскі[d]
Маці N Палубінская[d]
Жонка Настасся з Алізаровічаў[d] і Магдалена Бранкавіч[d]
Дзеці Канстанцін Іванавіч Вішнявецкі[d], Змітро Іванавіч Вішнявецкі, Андрэй Іванавіч Вішнявецкі[d], Жыгімонт Вішнявецкі[d], Аляксандра з Вішнявецкіх і Кацярына з Вішнявецкіх[1]
Веравызнанне Праваслаўе

Іван Вішнявецкі (1490, Вішнявец — 1543) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Заснавальнік старэйшай галіны роду Вішнявецкіх[2].

Валодаў замкам Вішнявец у Крамянецкім павеце на Валыні. Трымаў Эйшышскае, Варнянскае (абодва з 1533), Прапойскае, Чачэрскае1536), Канеўскае і Чаркаскае1541) староствы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Міхаіла Збаражскага і невядомай з Палубінскіх. Меў брата Аляксандра, заснавальніка малодшай галіны роду. Вызнаваў праваслаўе.

Разам з бацькам і братам у 1512 разбіў крымска-татарскую арду пад Лапушнай.

Першы раз ажаніўся з Анастасіяй, дачкой Сямёна Алізаровіча, другі — з Магдаленай Бранковіч. Меў сыноў Змітра, Жыгімонта, Андрэя і Канстанціна, а таксама дачку Кацярыну.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]