Іван Міхайлавіч Ерашоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Міхайлавіч Ерашоў
Дата нараджэння 26 верасня 1911(1911-09-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 мая 1948(1948-05-08) (36 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага медаль «За баявыя заслугі» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Іван Міхайлавіч Ерашоў (26 верасня 1911, Лепель — 8 мая 1948) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Лепельскі педагагічны тэхнікум, Сталінградскае ваенна-авіяцыйнае вучылішча, Ваенна-паветраную акадэмію. Працаваў настаўнікам. У Чырвонай Арміі з 1933 года. На фронце з мая 1943 г. Камандзір штурмавога авіяпалка. Удзельнік баёў на Курскай дузе, вызвалення Украіны. Пасля вайны да лістапада 1947 года працягваў службу у Ваенна-паветраных сілах у горадзе Чкалаў (зараз — Арэнбург). Памёр і пахаваны ў Новачаркаску.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, медалямі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 4 лютага 1944 г.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Сярэдняй школе № 2 горада Лепеля прысвоена яго імя.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому составу военно-воздушных сил Красной Армии» от 4 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 17 февраля (№ 10 (270)). — С. 1

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]