Іван Міхайлавіч Краснік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Міхайлавіч Краснік
Дата нараджэння 30 ліпеня 1906(1906-07-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лютага 1957(1957-02-08) (50 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расійская імперыя,  СССР
Род войскаў артылерыя
Гады службы 19321956
Званне палкоўнік
Камандаваў 360-ы гвардзейскі цяжкі самаходны артылерыйскі полк
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі

Іван Міхайлавіч Кра́снік (30 ліпеня (12 жніўня) 1906, вёска Іванск — 18 лютага 1957) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

І. М. Краснік нарадзіўся у вёсцы Іванск (сучасны аграгарадок у ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). У кастрычніку 1928 г. прызваны ў рады Чырвонай Арміі. У 1932 годзе скончыў Мінскае артылерыйскае вучылішча. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года ваяваў на Заходнім, Калінінскім, Ленінградскім і 1-м Беларускім франтах.

360-ы гвардзейскі цяжкі самаходны артылерыйскі полк (33-я армія, 1-ы Беларускі фронт) пад камандаваннем падпалкоўніка І. М. Красніка вызначыўся 16—22 красавіка 1945 г. на тэрыторыі Германіі ў час прарыву абароны праціўніка на ўчастку шашы ФранкфуртБерлін. За ўмелае камандаванне палком, асабістую мужнасць і гераізм Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 мая 1945 г. І. М. Красніку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля вайны І. М. Краснік працягваў службу у арміі. У 1947 г. скончыў Вышэйшыя афіцэрскія курсы пры Ваеннай акадэмія бранятанкавых і механізаваных войскаў. З 1956 г. палкоўнік Краснік у запасе. Жыў у горадзе Барысаў Мінскай вобласці. Памёр 18.2.1957 г. і пахаваны ў Барысаве.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Краснік Іван Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 462. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Краснік Іван Міхайлавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Чашніцкага раёна / рэдкал. М. Ц. Дробыш [і інш.]. — Мн., 1997. — С. 430.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]