Іван Якаўлевіч Навуменка
| Iван Якаўлевiч Навуменка | |||
![]() |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 28 сакавіка 1985 — 15 мая 1990 | |||
| Папярэднік: | Іван Пятровіч Шамякін | ||
| Пераемнік: | Мікалай Іванавіч Дземянцей | ||
| Нараджэнне: | 16 лютага 1925 п. Васілевічы Рэчыцкі раён, БССР, СССР |
||
| Смерць: | 17 снежня 2006 (81 год) | ||
Іван Якаўлевіч НАВУМЕНКА (16 лютага 1925, Васілевічы Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. — 17 снежня 2006, Мінск), беларускі пісьменнік і літаратуразнавец.
Нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка. Са студз. 1942 удзельнік камсамольскага падполля, затым — партызан, удзельнічаў у вызваленні Васілевічаў. У снеж. 1943 прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях на Ленінградскім і 1-м Украінскім франтах. Пасля дэмабілізацыі (снеж. 1945) — карэспандэнт мазырскай абласной газеты «Бальшавік Палесся», а з 1951 — рэспубліканскай газеты «Звязда». Завочна скончыў філалагічны факультэт БДУ (1950) і аспірантуру пры БДУ (1954). Быў загадчыкам аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1953—58 гг.), загадваў кафедрай беларускай літаратуры БДУ. У 1973—82 гг. — дырэктар Інстытута літаратуры імя Я. Купалы АН БССР, з 1982 г. — віцэ-прэзідэнт АН БССР. Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1985—90 гг.). Акадэмік АН БССР, доктар філалагічных навук, прафесар. Член Саюза Пісьменнікаў СССР (з 1957).
Дэбютаваў апавяданнямі ў 1955 гаду (часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Семнаццатай вясной» (1957), «Хлопцы-равеснікі» (1958), «Верасы на выжарынах» (1960), «Бульба» (1964), «Таполі юнацтва» (1966), «Вераніка» (1968), «Тая самая зямля» (1971), «Падарожжа ў юнацтва» (выбранае, 1972), «Замець жаўталісця» (1977), «Пераломны ўзрост» 1986), «Водгулле далёкіх вёснаў» (1989), раманаў «Сасна пры дарозе» (1962), «Вецер у соснах» (1967), «Сорак трэці» (1974), «Смутак белых начэй» (раман, аповесць, апавяданні, 1980), «Летуценнік. Смутак белых начэй» (1985), «Асеннія мелодыі» (раман, апавяданні, 1987), аповесці для дзяцей «Вайна каля Цітавай копанкі» (1959), «Капитан Степь идет в разведку» (з В. Мамантавым, 1982), п'есы «Птушкі між маланак» (1982). Выйшаў Збор твораў у 6 т. (1981—84).
Выдаў літаратуразнаўчыя працы «З глыбінь жыцця: Крытычныя эцюды аб творчасці Якуба Коласа» (1960), «Пісьменнікі-дэмакраты» (1967), «Янка Купала: Духоўны воблік героя» (1967), «Якуб Колас: Духоўны воблік героя» (1968), «Гуманизм и народность» (Масква, 1972), «Кніга адкрывае свет» (1978), «Из глубин народной жизни» (1981), «Якуб Колас» (1982), «Якуб Колас: Нарыс жыцця і творчасці» (1982), «Элементы міфалогіі ў паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа» (1988), даклады на VIII і IX Міжнародных з'ездах славістаў «Праблемы развіцця літаратуры ў эпоху сучаснага навукова-тэхнічнага прагрэсу» (1978) і «Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа ў кантэксце славянскіх літаратур» (1983).
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі. Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1978). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967) за кнігу «Таполі юнацтва», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1972) за кнігі «Янка Купала: Духоўны воблік героя» і «Якуб Колас: Духоўны воблік героя».
Навуменка Іван // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X • Навуменка Іван // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
[правіць] Спасылкі
- Навуменка Іван Якаўлевіч. База дадзеных "Гісторыя беларускай навукі ў асобах" Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі. Праверана 4 лістапада 2011.
| Янка Купала | ||
|---|---|---|
| Паэтычныя зборнікі | Жалейка · Гусляр · Шляхам жыцця · Спадчына · Ад сэрца | |
| Паэмы | Зімою · Нікому · Калека · Адплата каханнем · У Піліпаўку · За што? · Адвечная песня · Курган · Сон на кургане · Бандароўна · Магіла льва · Яна і я · На папасе · Безназоўнае · З угодкавых настрояў · Над ракой Арэсай · Барысаў · Тарасова доля | |
| Драматычныя творы | Паўлінка · Прымакі · Раскіданае гняздо · Тутэйшыя | |
| Проза і навуковыя творы | Практыка і тэорыя літаратурнага мастацтва («Расейска-беларускі слоўнік») | |
| Фільмы паводле твораў Янкі Купалы |
Тутэйшыя (Беларусьфільм) · Тутэйшыя (Белсат) | |
| Купалаўскія мясціны | Акопы · Бараўцы · Вёска Бяларучы, Лагойскі райн · Вязынка · Карпілаўка · Ляўкі · Мінск · Санкт-Пецярбург · Селішча · Харужанцы · Юзафова · Яхімоўшчына | |
| Асобы | Мікалай Ільіч Аладаў · Алеся Александровіч · Андрэй Александровіч · Ларыса Александроўская · Сцяпан Андруховіч · Іван Ахрэмчык · Адам Бабарэка · Анатоль Багатыроў · Пятрусь Броўка · Канстанцыя Буйло · Змітрок Бядуля · Гаўрыла Гарэцкі · Максім Гарэцкі · Пятро Глебка · Антон Грыневіч · Жанна Дапкюнас · Леў Клейнбарт · Якуб Колас · Антон Луцкевіч · Уладзіслава Луцэвіч · Алаіза Пашкевіч · Леакадзія Раманоўская · Ядвіга Раманоўская · Ядвігін Ш. · Янка Раманоўскі · Зыгмунт Чаховіч · Браніслаў Эпімах-Шыпіла | |
| Купалазнаўцы | Пятро Васючэнка · Ніл Гілевіч · Уладзімір Гніламёдаў · Жанна Дапкюнас · Васіль Івашын · Генадзь Кісялёў · Уладзімір Конан · Уладзіслава Луцэвіч · Сцяпан Майхровіч · Іван Навуменка · Вячаслаў Рагойша · Ядвіга Раманоўская | |
| Установы, падзеі і рэчы, звязаныя з імём Купалы |
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы · Міжнародны фонд Янкі Купалы · Купалаўскія чытанні · Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы · Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы · Аўтамабіль Янкі Купалы · Станцыя метро «Купалаўская» | |

